|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | ЗАЛАТЫЯ ДЫСКІ БЕЛАРУСКАГА РОК-Н-РОЛА
2001. ПЕРШЫ БЕЛАРУСКІ МЮЗІКЛ |
|
ЗЬМІЦЕР ВАЙЦЮШКЕВІЧ |
ЗЬМІЦЕР ВАЙЦЮШКЕВІЧ
Зьвязка такіх двух розных людзей дала плён. Ужо празь некалькі месяцаў пасьля тае сустрэчы ў студыі “Беларускіх песьняроў” пачаўся запіс. Тодар да гэтага часу сыйшоў з “Крыві”, і з пабочнага праекта “ЦК” пераўтварылася ў яго дэбютную сольную працу. Са складам музыкантаў праблем не было: у запісу ўзялі ўдзел скрыпач “Крыві” Алег Пузыня, студэнт Інстытута культуры Алег Івановіч (гітара), на трамбоне падыграў Зьміцер Бударын з аркестру Фінберга, на клярнэце ды флейце граў сам Тодар. “Песьня пра няшчаснага казла” выклікала ў яго асацыяцыі зь усім вядомай “Калыханкай”, таму ён запрасіў яшчэ й Ядвігу Паплаўскую. Ейны голас можна пачуць у “Казле” й ў абодвух песьнях гандляра. “Цацачная крама” стала, бадай, першай ўдалай спробай спалучыць паэзію, тэатар і музыку — такім чынам на пачатку XXI ст. мы ўбачылі Першы Беларускі Мюзікл. 10 незабыўных вобразаў-песень (няшкодны Воўк, баязьлівы Барсук, незалежны Зубр і г.д.) радуюць дзетак ды прымушаюць задумацца дарослых, бо “цацкі не абы-якія, не драўляныя й пустыя, не гліняныя, глухія, а ўсе як ёсьць жывыя”. Разам з тым “ЦК” выяўляецца, як зборнік музычных стыляў — тут ёсьць вальс, раманс, полька, элементы джазу ды фольку, і нават дыска ў стыле “Army of Lovers”. Такога пярэстага спалучэньня ня было нават у супэрразнастайным “Народным альбоме”. Сьпявак выконвае ролю гандляра, што прапаноўвае набыць тую ці іншую цацку, а потым сам у яе і пераўтвараецца. Прэзэнтаваў, дарэчы, гэтую праграму Тодар на тэатральным фэсьце ў Пархове. Да жалю, ідэі пастаноўкі “ЦК” на сцэне Купалаўскага тэатру й на Вольнай сцэне так і засталіся нерэалізаваныя. Але працяг прaект усё ж атрымаў: праз год, калі група Вайцюшкевіча набыла назоў — “WZ-orkiestra” — “Цацачная крама” была выдадзеная ў Польшчы ўжо на польскай мове. А ў 2003 г. Вайцюшкевіч, пасьля фолькавага альбому “Балады”, зьдзівіць музычную грамадскасьць рускамоўнай праграмай на вершы Маякоўскага. “WZ-orkiestra” адыдзе ад фолькавых эксперымэнтаў і зойме нішу гэткага “гарадскога ансамблю”. Сяргей БУДКІН. ДЫСКАГРАФІЯ 1. “Цацачная крама” (CD, 2001) 2. “Баляды” (CD, 2002) 3. “Поры году” (2003)
|
ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
© Беларускі Калегіюм, 2004—2007 |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||