|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | ЗАЛАТЫЯ ДЫСКІ БЕЛАРУСКАГА РОК-Н-РОЛА
1996. ПЕРАЕМНІК МУЛЯВІНА |
|
ТРОІЦА |
ГУРТ ТРОІЦА
Цікава, што беларускія слухачы даведаліся пра “Троіцу” толькі калі тыя мелі сталы посьпех за мяжой. Можна сказаць, што прэзэнтаваў групу менчукам ні хто іншы, як Юры Шаўчук — лідэр культавай піцерскай каманды “ДДТ”. Пачуўшы чарнавы запіс некалькіх песень у выкананьні Кірчука, Шаўчук прапанаваў выступіць разам з “ДДТ” у Менску, а потым запрасіў у Піцер на вялікі фэст “РОК-97”, што ладзіў сам. Гучаньне “Троіцы”, як і голас Кірчука, не паблытаеш ні з кім і ні з чым. Авангардны музычны падыход да старадаўніх народных песень даў свой плён — “Троіцу” палюбілі ўсе. Моладзі спадабалася чыстая акустычная музыка, што несла вялікі зарад энэргіі, старэйшаму пакаленьню — новае інтэрпрэтаваньне фальклору: загучалі па-новаму “Рэчанька” (яе акапэльна выконвалі “Песьняры” у 70-х), “Яблынь мая”, “Ішла Купала” ды іншыя. Адна з адметнасьцяў альбому — выкарыстаньне старадаўніх інструмэнтаў (цымбалы, акарына, смык, гуслі, жалейка, домра). Праз некалькі год Кірчук у Галяндыі нават адкрые ўласны музэй беларускіх інструмэнтаў. Праз тры гады — у 1999 г. — даўшы блізу 120 канцэртаў, гурт распаўся. Кірчук кажа, што чорная котка прабегла паміж удзельнікамі “Тройцы”. Апошнім выступам у гэтым складзе можна лічыць сумесны сэт з “Drum XTC” на “Рок-каранацыі'99”. Потым Кірчук набярэ новых музыкаў, крыху зьменіць назву (“Этна-трыо Троіца”) і працягне выступаць зь ня меньшым посьпехам. Пасьля сьмерці Мулявіна журналісты кінуліся шукаць пераемніка Песьняра. Тады ськіравалі погляд на Кірчука. Іван Іванавіч на такія закіды адказвае з гумарам: “Хіба што толькі вусы пераняў ад Мулявіна”. Але, сапраўды, беларускую песьню на такую вышыню ўзнёс пасьля Мулявіна толькі Кірчук. Альбом “Троіца” ёсьць гэтаму пацьверджаньнем. Сяргей БУДКІН. ДЫСКАГРАФІЯ 1. “Троіца” (CD, 1998, МС 2000) 2. “Live at “Oerol” (CD, 1999) 3. “Спадчына загінуўшых вёсак” (МС 2000, CD 2003) 4. “Журавы” (2001)
|
ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
© Беларускі Калегіюм, 2004—2007 |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||