|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | ЗАЛАТЫЯ ДЫСКІ БЕЛАРУСКАГА РОК-Н-РОЛА
1984. ПЕРШЫ МАГНІТААЛЬБОМ |
|
СУЗОР'Е |
ГУРТ СУЗОР'Е
Да гэтага часу з 1977 г. музыкі выступалі ў асноўным у сталічнай кавярні, якое й дало назоў групе — “Сузор'е”. Але ўлетку 1983 г. скончылася “культурніцкая адліга”, выкліканая правядзеньнем у СССР Алімпійскіх гульняў. Міністэрства культуры вырашыла выправіць становішча ў савецкай музыцы ды забараніць дзейнасьць некаторых асабліва модных сярод моладзі музычных гуртоў. Сярод усіх пад гэтую справу трапіў і менскі гурт “Сузор'е”. Па словах удзельніка калектыва Андрэя Філатава супраць іх былі накіраваныя колькі “гнеўных допісаў” і групу расфармавалі на загад Мінкульта БССР. Маўляў, “музыкі правакуюць моладзь на недастойныя паводзіны”. Тым не менш, удзельнікі гурта засталіся на працы ў Філярмоніі. “Хацелася мець стабільную працу, граць на добрай апаратуры, а пайшлі б тады ў падпольле, былі б зараз на адной прыступцы з “Машиной времени” і “ДДТ”,— згадвае Філатаў. “Сузор'е” пераўтварылася ў акампанавальны састаў Сьвятланы Кульпо, Надзеі Мікуліч. У 1984 г. у вольны ад філярманічнай працы час, музыкі сабраліся ў сутарэньнях Тэатральна-мастацкага інстытуту, дзе рэпэтаваў тады гурт “Студыя 7” (будучая “Бонда”), каб запісаць матэрыял, назапашаны цягам некалькіх год. Дзеля гэтага запісу нават запрасілі зь Ялты сьпевака Аляксандра Брынцава, які выступаў раней з “Сузор'ем” на адказных гастролях. З дапамогай стужкавага магнітафона й мікшэрскага пульта “Электроніка” за тры дні запісалі з тузін песень. Гукарэжысэрам быў Іван Чвялёў, на адной зь песень — “Где мы были вчера” (яна не ўвайшла ў канчатковую вэрсію) — на губным гармоніку падыграў Ігар Варашкевіч. Альбом намагаліся зрабіць цэласным, вытрыманым у стылістыцы хард-року, таму шмат вядомых песень на касэту так і не патрапілі (“Сентябрьская река”, “Падарожжа”, “На шляху дзікіх гусей” ды інш.). Тыражаваньнем таго запісу адмыслова ніхто не займаўся, але ён разышоўся па краінах СССР прыкладным накладам у 10.000 асобнікаў. У 1988 г. на “Мелодыі” выйдзе кружэлка “Сузор'я” “Сентябрьская река”, куды з “Рок-тэрапіі” патрапілі песьні “Фортуна”, “Старый мост”, “Капитан”. 10 тысячаў асобнікаў тады не хапіла, прыйшлося рабіць яшчэ адно выданьне. “Сузор'е” распалася ў 1991 г. Аляксей Казлоўскі й Валянцін Пучынскі зьехалі ў Амэрыку, Андрэй Філатаў і Аляксей Казлоўскі граюць зараз у “Mojo Blues” (а Філатаў яшчэ бубнач у “Краме”), Аляксандр Брынцаў сьпявае ў маскоўскіх рэстарацыях. У 2000 г. старыя запісы “Сузор'я”, у тым ліку “Рок-тэрапія” і так не скончаная рок-опера “Песьня пра зубра”, былі перавыдадзеныя на дысках. На сваё 25-годдзе ў 2003 г. гурт сабраўся ізноў, каб даць некалькі канцэртаў у тойсама кавярні на вул. Б.Хмяльніцкага, дзе ўсё пачыналася. Але гісторыя “Сузор'я” скончылася ўсё ж на мінорнай ноце: увосень 2003 г. у Чыкага заўчасна памёр Валянцін Пучынскі. Сяргей БУДКІН. ДЫСКАГРАФІЯ 1. “Рок-тэрапія” (МС 1984, СD 2000) 2. “Сентябрьская река” (LP, 1988) 3. Сузор'е і Нэлі Дзенісава (СD, 2000)
|
ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
© Беларускі Калегіюм, 2004—2007 |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||