ПошукGoogle


WWW На сайце




logo



ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ

 

СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | ЗАЛАТЫЯ ДЫСКІ БЕЛАРУСКАГА РОК-Н-РОЛА

 

2002. АПОШНІ МУЗЫЧНЫ ПОСЬПЕХ

 

ПРАДМОВА

ПЕСЬНЯРЫ

СУЗОР'Е

БОНДА

МРОЯ

УЛІС

МЯСЦОВЫ ЧАС

КРАМА

GODS TOWER

ПАЛАЦ

НЭЙРА ДЗЮБЕЛЬ

НОВАЕ НЕБА

N.R.M.

ЛЯПІС ТРУБЯЦКІ

ТРОІЦА

НАРОДНЫ АЛЬБОМ

DRUM ECSTASY

КРЫВІ

ВОЛЬНЫЯ ТАНЦЫ

ЗЬМІЦЕР ВАЙЦЮШКЕВІЧ

PERSONAL DEPECHE

PERSONAL DEPECHE. BELARUSIAN DM TRIBUTE

 

Дзеля справядлівасьці варта зазначыць, што “Personal Depeche” ня першы беларускі трыб'ют. У 1996 г. беларускія музыкі праектам “Песьнярок” аддалі даніну павагі “Песьнярам”. Але ж менавіта прысьвячэнне культавай камандзе зь Вялікабрытаніі “Depeche Mode” адыграла куды большую ролю ў гісторыі беларускай музыкі.

Ажыцьцявіў гэты праект Адам Старповіч — вядомы менскі ды-джэй і шчыры прыхільнік творчасці “Depeche Mode”. Што праўда, працаваў ён не адзін — яшчэ да запісу трыб'юту кампанію яму склалі сябры-калегі Руслан Макараў і Андрэй Халадзінскі. Атрымалася такая моцная прадзюсарская каманда, для якой цяжкасьцяў папросту не было. Такім чынам, з 2001 г. пачаўся першы этап працы — перамовы (узгадненне аўтарскіх правоў, пошук спонсараў, дамовы з музыкамі й студыямі і г.д.). У выніку — праект фінансава падтрымала фірма “Philips” (раней такіх знакамітых фундатараў у беларускай музыцы не было), а сусьветна вядомая карпарацыя EMI Publishing выдала эксклюзіўную ліцэнзію на выданьне беларускага варыянту “дэпешаў”. Варыянту, таму што ўжо існавалі падобныя трыб'юты ў Англіі, Эстоніі, Літве, Польшчы, Расеі. Прычым у апошняй з выхадам таго альбому (пад назвай “Депеша для депешей”) усчаўся скандал, бо стваральнікі трыб'юту не ўзгаднілі аўтарскія правы. Беларусы пра гэта паклапаціліся загадзя, потым яшчэ даслалі запіс з адваротным перакладам.

Удзельнікі “Personal Depeche” падбіраліся па некалькіх крытэрах: вядомасьць, досьвед працы ў студыі, наяўнасьць прафесійных запісаў. Стваральнікі трыб'юту намагаліся зрабіць рознастылёвы зборнік, таму запрашалі да супрацоўніцтва каманды розных музычных кірункаў. Да ўсіх высоўвалася адзіная ўмова — не згубіць уласнага твару падчас выкарыстаньня мелодыі “Depeche Mode” і лірыкі Марціна Гора.

На дыску можна пачуць 16 вядомых гуртоў, але плянавалася болей (з розных прычынаў ня скончылі працу над праектам “Drum XTC”, мэталісты з “Vicious Crusade”, электронны гурт “Штрых кот” ды інш.). Студыйная праца праходзіла адразу на трох менскіх студыях — Белдзяржрадыё (асноўная), “Меца Фортэ” й ў Генадзя Сыракваша — і доўжылася чатыры месяцы (студзень-красавік 2002 г.), рэліз адбыўся 25 сьнежня 2002 г. А вось прэзэнтацыя праекту так і не адбылася. Старповіч патлумачыў гэта тым, што ён ажыцьцявіў сваю мару й выдаў дыск, а канцэртамі хай займаюцца іншыя людзі. Так ці інакш, ужывую беларускія кавер-вэрсіі “DepecheMode” грамадскасьць так і не пачула.

“Personal Depeche” стаўся самай прадавальнай беларускай кампіляцыяй. Трыб'ют меў невялічкі працяг — увесну 2003 г. выйшаў сынгл з кавер-версіяй песьні “дэпешаў” “Engoy the Silence” гурта “Крама”, увосень 2003 г. — вэрсія беларускага трыб'юту для расейскага рынку (да 15 кампазыцый дадаліся вэрсіі “Крамы” й гурта “Логіка мэтро”). Як сьведчаць гіт-парады улюбёнай песьняй масаў сталася “Без гучных словаў” (у арыгінале “Freelove”) у выкананьні “Крыві”, але добрых песень на дыску больш чым дастаткова. Аднаму з удзельнікаў “DepecheMode” Дэйву Гэхану, дарэчы, больш за ўсё спадабаўся варыянт “Троіцы”. “Personal Depeche” — пакуль апошні беларускі музычны посьпех.

Сяргей БУДКІН.

 

 

ЗЬМІЦЕР ВАЙЦЮШКЕВІЧ
PERSONAL DEPECHE
 

ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ


каталёг TUT.BY каталёг+пошукавая сыстэма Rating All.BY