|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | ЗАЛАТЫЯ ДЫСКІ БЕЛАРУСКАГА РОК-Н-РОЛА
1996. САМЫ СВОЕЧАСОВЫ АЛЬБОМ |
|
НОВАЕ НЕБА |
ГУРТ НОВАЕ НЕБА
“Мая краіна” хіліцца да масавага слухача, неакрэсьленага ні колькасна, ні якасна. Запісаны альбом адразу пасьля лістападаўскіх падзеяў 1996 г. у гатэлі “Агат” — супольнай рэпетыцыйнай базе “N.R.M.”, “Улісу” й “Новага Неба”. “Такім вось чынам мы адрэагавалі на ганебны рэфэрэндум”,— згадвае Кася. Вядома, той час значна паўплываў на матэрыял альбому. Тэксты Анемпадыстава й Вольскага давалі адчуць “пакрыўджаным” і “зьняважаным” масам пачуцьцё блізкай расплаты. Песьні НН якраз давалі адчуць народную моц. “Маю краіну” можна параўнаць са зборнікам вершаў Цёткі з “гітом” “Мора” уключна, які выйшаў роўна за 90 год да зьяўленьня альбому НН. Адпаведны й патас альбому: “Мая краіна пад белым сьцягам Пад белым сьцягам з чырвонай стужкай!” Удзельнікі праекту прыгадваюць, што запіс атрымаўся лёгка, бо ніхто перад сабой не ставіў невырашальных задач. “Мы ня надта заварочваліся на нейкіх тэхнічных штучках. Музыка як сфэра шоў-бізнэса мне не цікавая, зь іншага боку гэта было маё жыцьцё — вясёлае, легкае, ненавязьлівае”,— кажа Кася Камоцкая. Альбом стаўся першай спробай Славы Кораня, як гукаапэратара. Потым тут жа ён запіша “Одзірыдзідзіну” “N.R.M.”. Акром Касі над самым вострасацыяльным альбомам беларускага року працавалі В.Корань (гітара), Ю.Ляўкоў (бас), А.Дземідовіч (бубны), Л.Вольскі (клявішы). Такі склад на запісу сабраўся апошні раз, потым на зьмену “мроеўскай” рытм-сэкцыі прыйдзе “улісаўская”. Альбом быў выдадзены ў касэтным варыянце (у дыск “Лепшае” ў 1999 г. зь яго увайшлі некалькі песень) і меў розгалас, асабліва тытульная песьня (яна ўвайшла ў кінафільм “Незвычайны канцэрт”) і “Людзі на балоце”. Кампазыцыя “Два польскіх шпіёны” у 1997 г. будзе ўключаная ў “Народны альбом”. Наступны альбом — “Цэпеліны” — НН выпусьціць толькі праз тры гады, а па ягоным выхадзе Камоцкая распусьціць гурт. “Калі сканчваецца шчырасьць, сканчваецца і рок”,— скажа рок-каралеўна Беларусі. Сяргей БУДКІН. ДЫСКАГРАФІЯ 1. “Дзеці чорнага гораду” (МС, 1991) 2. “Сон у трамваі” (МС, 1994) 3. “Go Home!” (МС, 1995) 4. “Мая краіна” (МС, 1996) 5. “Лепшае” (CD, 1999) 6. “Цэпеліны” (CD, 1999)
|
ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
© Беларускі Калегіюм, 2004—2007 |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||