|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | ЗАЛАТЫЯ ДЫСКІ БЕЛАРУСКАГА РОК-Н-РОЛА
1998. КРЫВІЦКАЯ АЎТЭНТЫКА |
|
КРЫВІ |
ГУРТ KRIWI
Круглова й Вайцюшкевіч папрасілі яго падыграць ім на фэсьце “Басовішча'98”. Там уласна й прайшоў першы канцэрт “залатога складу” “Крыві”. Альбом “За туманам” быў запісаны літаральна празь некалькі тыдняў пасьля знаёмства з Паўлавым. Гэты запіс цудоўным чынам спалучае тры музычныя “пачаткі” “Крыві”: акапэльны (“На турэцкіх палях”, “Каліна”), электронны (напрыклад, другі трэк) і выкананьне рок-гуртом (“Добры дзень”, “Агу, вясна”). Дзеля спробы апошняга да “Крыві” часова далучыліся вядомыя музыкі — бубнач Кірыл Шэвандо і басіст Валер Башкоў. Яны ўзялі ўдзел у запісу альбома й некалькіх канцэртах. Акром традыцыйных рок-н-рольных інструмэнтаў у альбоме выкарыстана шмат духавых — тут разгарнуў свой талент Зьміцер Вайцюшкевіч. Усю гэтую музычную рознакаляровую карціну дапаўняў гарлавы вакал Веранікі Кругловай. За два тыдні з дапамогай гукаапэратара Аляксандра Марозава альбом быў “даведзены да розуму” на студыі Белдзяржрадыё. Амаль усе песьні — народныя (“Сьветлая Зоя” напісана Пітам і падпраўленая Зьміцерам Лукашуком). І без таго вядомая ў народзе “За туманам” пасьля гэтага альбома набыла проста шалёную папулярнасьць. У альбоме яна прысутнічае ажно ў двух варыянтах — акустычным і мэталічным(!). На другі пэўны гіт — “Агу, вясна” — быў зьняты кліп, які не сыходзіў з экрана тэлевізіі некалькі месяцаў. “Крыві” знайшлі свой падыход да беларускай аўтэнтыкі. Цягам часу электронныя аранжыроўкі канчаткова сышлі ў нябыт, рокавае выкананьне таксама не прыжылося. Музыкі прыхіліліся да жывога выкананьня ў стыле world music, у аснове якога ляжаць фолькавыя імправізацыі. З гэтым альбомам “Крыві” журналісты ды крытыкі залічылі ў вышэйшую музычную лігу, а Круглова замяніла Касю Камоцкую на троне рок-каралеўны. Колішняе “адгалінаваньне” “Палацу” пры канцы 90-х станецца інтэрнацыянальным музычным праектам — у ім будуць граць музыкі зь Нямеччыны, Польшчы, Ізраілю, Ірану, Бангладэшу ды іншых краін сьвету. Сяргей БУДКІН. ДЫСКАГРАФІЯ 1. “Хэй-лолі” (МС, 1995) 2. "За туманам" (МС, 1997) 3. “Людзям...” (CD, 1999) 4. “Мінск-Бэрлін” (CD, 2003)
|
ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
© Беларускі Калегіюм, 2004—2007 |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||