|
Галоўная >>> Навучальныя праграмы >>> Філязофія/Літаратура
КУРСЫ ЛЕКЦЫЯЎ
Філязофія мас-мэдыйнага дыскурсу (Алесь Анціпенка)
Мадэрнасьць і літаратура (Пятро Васючэнка)
Міталёгія беларусаў. Даўніна і сучаснасьць (Ігар Вуглік)
Культура беларускай шляхты (Ігар Вуглік)
Філязофія гісторыі як раман (Аляксандар Грыцанаў)
Сучасная філязофія пра навуку, рэлігіі, эзатэрызм (Аляксандар Грыцанаў)
Канцэпцыя сьвету на Старажытным Блізкім Усходзе: падмуркі цывілізацыяў (Ірына Дубянецкая)
Уводзіны ў біблістыку (Ірына Дубянецкая)
Поп-культура як сацыяльны фэномэн (Максім Жбанкоў)
Уводзіны ў філязофію кіно (Максім Жбанкоў)
Уводзіны ў сучасную сацыялягічную тэорыю (Мікола Кацук)
Асаблівасьці нацыянальнай камунікацыі (Уладзімер Мацкевіч)
Інтэлектуальныя выклікі глябалізацыі: што мы маем, каб на іх адказаць (Уладзімер Мацкевіч)
Індыйская цывілізацыя (Міхаіл Міхайлаў)
Уводзіны ў сэміялёгію культуры (Сяржук Санько)
Вандроўныя здані літаратуры (вечныя сюжэты, архетыпы, топасы й г.д.) (Андрэй Хадановіч)
Мастацкія сыстэмы ў сусьветнай літаратуры (Андрэй Хадановіч)
Клясычная і неклясычная філязофія: параўнаўчы аналіз (Вольга Шпарага)
Філязофія традыцыяналізму ў кантэксьце беларускай культуры (Аляксей Дзермант)
СПЭЦКУРСЫ
Уводзіны ў сучаснае мастацтва (Юрась Барысевіч)
Літаратурны праект (Адам Глёбус)
З гісторыі фармальных пошукаў у беларускай літаратуры (Віктар Жыбуль)
Новая літаратурная сытуацыя (Ганна Кісьліцына)
Маргінальныя паэтычныя формы сучаснай беларускай літаратуры (Марыя Мартысевіч)
Мастацтва пэрформансу (Ільля Сін)
Літаратурная творчасьць вялікіх мастакоў (Сяргей Харэўскі)
Кіно як сьведчаньне трансцэндэнтнага (Андрэй Расінскі)
Культура мовы і беларускае вершаваньне (Юрась Пацюпа)
Тэорыя палітыкі (Андрэй Казакевіч)
МАЙСТАР-КЛЯСЫ
Уладзімер Арлоў
Адам Глёбус
Леанід Дранько-Майсюк
Кася Камоцкая
Уладзімер Някляеў
Андрэй Скурко (галоўны рэдактар газэты "Наша Ніва")
Валерка Булгакаў (галоўны рэдактар часопіса "ARCHE")
Барыс Пятровіч (галоўны рэдактар часопіса "Дзяслоў")
Зьміцер Вішнёў (галоўны рэдактар часопіса "Тэксты")
Артур Клінаў (галоўны рэдактар часопіса “pARTisan”)
СПЭЦПРАЕКТЫ
спэцсэмінар “Чытаньне/пісаньне тэксту” (Валянцін Акудовіч)
перакладніцкая майстроўня (польская, украінская, французкая мовы) (Андрэй Хадановіч)
часапіс “Паміж” — выдавецкі праект студэнтаў аддзяленьня філязофія/літаратура
ДАДАТКОВЫЯ ПРАПАНОВЫ
Ангельская мова
факультатыўны курс Эўрапейская інтэграцыя (Алесь Лагвінец)
спэцкурс Фатаграфія
ВЫКЛАДЧЫКІ
Валянцін Акудовіч — філёзаф, эсэіст, літаратурны крытык. Аўтар кнігаў "Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека", "Разбурыць Парыж", “Дыялёгі з Богам”, “Код адсутснасьці”.
Алесь Анціпенка — кандыдат філязофскіх навук, кіраўнік Беларускага Калегіюма, аўтар шматлікіх аналітычных артыкулаў.
Уладзімер Арлоў — вядомы празаік, эсэіст, аўтар бэстсэлераў “Дзесяць вякоў беларускай гісторыі”(разам зь Генадзем Сагановічам) і “Краіна Беларусь”.
Юрась Барысевіч — эсэіст, пэрформэр, мастак, перакладчык, культуроляг, камісар авангардных суполак Бум-Бам-Літ і “Schmerzwerk”, аўтар кнігаў “Цела і тэкст” і “Alter nemo”.
Валер Булгакаў — галоўны рэдактар часопіса ARCHE.
Пятро Васючэнка — кандыдат філялягічных навук, загадчык катэдры беларускай літаратуры МДЛУ, літаратурны крытык, празаік, ляўрэат прэміі Таварыства вольных літаратараў “Гліняны Вялес” (2004).
Зьміцер Вішнёў — мастак, паэт, літаратар, пэрформэр. Аўтар кніг: “Бочкавы краб”, “Штабкавы тамтам”, “Тамбурны маскіт”, “Трап для сусліка, альбо Нэкрафiлiчнае даследаванне аднаго вiду грызуноў” і інш.
Ігар Вуглік — кандыдат філялягічных навук, культуроляг, дацэнт катэдры гісторыі культуры БДПУ, аўтар навуковых працаў па гісторыі культуры Беларусі.
Адам Глёбус — паэт, празаік, выдавец, мастак.
Аляксандар Грыцанаў — кандыдат філязофскіх навук, укладальнік і адзін з аўтараў “Новейшего философского словаря”, “Постмодернизм. Энциклопедия” і інш., калюмніст “БелГазеты”.
Аляксей Дзермант — этноляг.
Леанід Дранько-Майсюк — паэт.
Ірына Дубянецкая — доктар філязофіі, доктар сакральнай тэалёгіі.
Максім Жбанкоў — кандыдат філязофскіх навук, спэцыялізуецца ў галіне тэорыі камунікацыі, філязофіі мэдыяў і культурніцкіх досьледаў.
Віктар Жыбуль — паэт з рэпутацыяй экспэрымэнтатара і аматара літаратурнага “сада-маза”, аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў.
Кася Камоцкая — рок-князёўна, лідэр легендарнага гурта “Новае неба”.
Мікола Кацук — сацыёляг.
Тацяна Кедрык — асьпірантка РІВШ.
Ганна Кісьліцына — кандыдат філялягічных навук, літаратурны крытык, аўтарка “Blond Attack”, “Новая літаратурная сітуацыя” і інш.
Артур Клінаў — канцэптуальны мастак, аўтар альбому пра Менск “Горад сонца”, галоўны рэдактар часопіса pARTisan.
Марыя Мартысевіч — асьпірантка філялёгіі Белдзяржунівэрсытэту, перакладчыца і эсэістка.
Уладзімер Мацкевіч — псыхоляг, сацыёляг, палітоляг.
Міхаіл Міхайлаў — спэцыяліст у галіне санскрыту і стараіндыйскай філязофіі.
Уладзімер Някляеў — паэт, празаік, старшыня беларускага ПЭН-цэнтру.
Барыс Пятровіч — галоўны рэдактар часопісу “Дзеяслоў”.
Сяржук Санько — кандыдат філязофскіх навук, дасьледчык традыцыйнай культуры, навуковы супрацоўнік Інстытута філязофіі НАН, галоўны рэдактар альманаха “Крыўя”.
Ільля Сін — “майстар невыразнага пэрформансу”, “беларускі Сарокін”, “літаратурны хірург”, аўтар кніг трансгрэсіўнай прозы “Ільля Сін памёр”, “0” (з натуральным цьвіком) і “Сапсаваныя лялькі”, стваральнік групы экзыстэнцыяльнай кляўнады "Тэатар псыхічнай неўраўнаважанасьці".
Андрэй Скурко — галоўны рэдактар газэты “Наша ніва”.
Андрэй Хадановіч — паэт і грамадзянін, іраніст-постмадэрніст, перакладнік. Кнігі: “Старыя вершы”, “Лісты з-пад коўдры”, “Землякі, або Беларускія лімэрыкі”, “Сто лі100ў на tut.by” etc.
Сяргей Харэўскі — мастацтвазнаўца, выкладчык Беларускай акадэміі мастацтваў, аўтар кнігі “Зьвяры-суайчыньнікі”.
Вольга Шпарага — кандыдат філязофскіх навук, выкладчыца ЭГУ ў Вільне, сурэдактарка і аўтарка сайта belintellectuals.eu і n-europe.eu
Журналістыка | Найноўшая гісторыя | Фатаграфія |