|
Галоўная >>> Навучальныя праграмы >>> Найноўшая гісторыя
Курсы лекцыяў
1. Блёк лекцыяў “Мадэрнасьць”
Беларусь у мадэрнай гісторыі (Захар Шыбека)
Станаўленьне гарадзкой цывілізацыі ў Беларусі (Захар Шыбека)
Мадэрнізацыя эканомікі: урокі гісторыі (Андрэй Кіштымаў)
Мадэрнасьць і беларуская літаратура (Пятро Васючэнка)
Мадэрнізацыйныя плыні ў мастацтве Беларусі (Сяргей Харэўскі)
Праблемы будучыні нацыі (Павал Церашковіч)
Гэбрайская цывілізацыя і мадэрны сьвет (Андрэй Шуман)
2. Блёк лекцыяў “Беларускі супраціў”
Усебеларускі зьезд (Віталь Скалабан)
Антыкамуністычны рух 20-х гг. (Ніна Стужынская)
Узброены супраціў 1940—1950-х гг. (Сяргей Ёрш)
Беларускі антысавецкі рух 1944—1953 гг. (Алег Гардзіенка)
Паўсядзённасьць ва ўмовах сталінізму (Ірына Кашталян)
Беларускі нацыянальны рух 1960—1980-х гг. (Міхась Чарняўскі)
3. Блёк лекцыяў “Эўрапейскія штудыі”
Гістарычная майстэрня ў Менску (Кузьма Казак)
Гістарычны досьвед Эўразьвязу (Андрэй Казакевіч)
Беларуская дыяспара (Наталя Гардзіенка)
Беларускія пратэстанты ў ХХ ст. (Станіслаў Акінчыц)
Польскі чыньнік вэстэрнізацыі Беларусі (Юры Вашкевіч)
Мытная брама ў Эўропу: гісторыя і сучаснасьць (Віктар Астрога)
4. Блёк лекцыяў “Таталітарызм ХХ ст. у Беларусі”
Гісторыя таталітарызму (Ігар Кузняцоў)
КПБ: 1918—1991 гг. (Анатоль Вялікі)
Творцы і ўлада. 20—30-я гг. (Віталь Скалабан)
Літаратура і таталітарызм (Пятро Васючэнка)
Мастацтва таталітарнай дзяржавы (Сяргей Харэўскі)
СМІ пры таталітарызме (Валянцін Мазец)
Беларускі нацыянал-камунізм (Захар Шыбека)
5. Блёк лекцыяў “Беларусь ХХ ст. пад акупацыяй”
(гісторыя паўсядзённасьці)
Нямецкая акупацыя 1918—1919 гг. (Валянцін Мазец)
Польская акупацыя 1919—1920 гг. (Уладзімер Ляхоўскі)
Нацысцкая акупацыя 1941—1944 гг. (Кузьма Казак)
Халакост (Якаў Басін)
6. Блёк лекцыяў “Беларуская скарбніца: набыткі і страты”
Рэстытуцыя па-беларуску (Тацяна Рошчына)
Менск — сталіца, ці ёсць альтэрнатыва? (Захар Шыбека)
Чаму Вільня ня стала сталіцай БНР? (Захар Шыбека)
Архітэктурная спадчына Менска (Уладзімер Дзянісаў)
Тапанімічная спадчына Менска (Іван Сацукевіч)
Найноўшыя тэхналёгіі рэстаўрацыі падзей мінулага (Андрэй Кіштымаў)
Спэцсэмінар “Інструмэнтарый гісторыка”
Асновы інфармацыйна-аналітычнай працы (Ігар Кузняцоў)
Тэхналёгія дзелавых адносінаў (Ігар Кузняцоў)
Мэтодыкі навуковага дасьледваньня (Ігар Кузняцоў)
Беларуская гіст. эўрыстыка, тэксталёгія, архэаграфія (Віталь Скалабан)
Фонды Нацыянальнага гістарычнага архіва (Уладзімер Дзянісаў)
Фонды Нацыянальнага архіва Беларусі (Анатоль Вялікі)
Бібліятэчныя фонды Беларусі (Тацяна Рошчына)
Мэтодыка збору вуснай гісторыі (Ніна Стужынская)
Спэцкурс “Уводзіны ў найноўшую гісторыю”
Сучасная філязофія гісторыі (Аляксандар Грыцанаў)
Стан гістарычнай навукі на сучасным этапе (Генадзь Сагановіч)
Спэцпраекты: экскурсіі
Курапаты. Мэмарыялізацыя ахвяраў сталінізму (Ігар Кузьняцоў)
Архітэктурная спадчына Менску (Уладзімер Дзянісаў)
Па менскіх мясьцінах БНР (Валянцін Мазец)
Трасьнянец — буйнейшы канцлагер часоў ІІ сусьветнай вайны (Ігар Кузьняцоў)
Лошыца: праблемы захаваньня (Андрэй Кіштымаў)
Новы будынак нацыянальнай бібліятэка (Тацяна Рошчына)
Па мясьцінах антысавецкага супраціву (Міхась Чарняўскі)
Дадатковыя прапановы
Ангельская мова
факультатыўны курс Эўрапейская інтэграцыя (Алесь Лагвінец)
Школа Бібліі (Ірына Дубянецкая)
Выкладчыкі
Станіслаў Акінчыц — гісторык, аўтар кнігі “Залаты век у Беларусі”, рэлігійны дзеяч
Віктар Астрога — кандыдат гістарычных навук, геральдыст
Якаў Басін — краязнаўца, пісьменьнік, грамадзкі дзеяч
Пятро Васючэнка — к. філял. навук, загадчык катэдры беларускай літаратуры МДЛУ, літаратурны крытык, празаік, ляўрэат прэміі Таварыства вольных літаратараў “Гліняны Вялес” (2004)
Юры Вашкевіч — доктар гісторыі, спэцыяліст ў галіне гісторыі беларуска-польскіх адносінаў
Анатоль Вялікі — кандыдат гістарычных навук, дацэнт, сябра беларускага таварыства архівістаў, сябра беларускага таварыства гісторыкаў
Алег Гардзіенка — гісторык, рэдактар інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, сябра рэдакцыі часопіса “Запісы БІНІМ”
Наталя Гардзіенка — кандыдат гістарычных навук, галоўны рэдактар часопісаў “Historica” і “Terra Historica” (2000—2002), адказны рэдактар часопіса “Запісы БІНІМ” (з 2004 г.)
Аляксандар Грыцанаў — кандыдат філязофскіх навук, укладальнік і адзін з аўтараў “Новейшего философского словаря”, “Постмодернизм. Энциклопедия” і інш., калюмніст “БелГазеты”
Уладзімер Дзянісаў — гісторык, культуроляг, архівіст
Сяргей Ёрш — гісторык, журналіст, галоўны рэдактар часопіса “Беларускі Рэзыстанс” (Менск, з 2004 г.)., аўтар кніг “Вяртаньне БНП” (1998), “Беларускі супраціў” (2006) ды інш.
Кузьма Казак — кандыдат гістарычных навук, дацэнт, кіраўнік “Гістарычнай майстэрні ў Менску”. Ганаровы сябра Міжнароднага камітэта напалеаністаў. Займаецца праблемамі архівазнаўства
Андрэй Казакевіч — палітоляг, галоўны рэдактар часопіса палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”
Уладзімер Калаткоў — гісторык, вывучае гэрманскую гістарыяграфію ваеннай штодзённасьці ў Беларусі пад нямецкай акупацыяй 1941—1944 гадоў
Ірына Кашталян — гісторык, сябра Асацыяцыі вольных гісторыкаў, грамадзкі дзеяч
Андрэй Кіштымаў — кандыдат гістарычных навук, дацэнт, сапраўдны сябра Румянцаўскага таварыства сяброў Расейскай дзяржаўнай бібліятэкі (з 1994 г.), удзельнік міжнародных навуковых экспэдыцыяў “Багун-2001”, “Сварог-2002, 2003”, кавалер ордэна Казацкай Славы ІІІ ст. (Украіна)
Ігар Кузняцоў — кандыдат гістарычных навук, дацэнт, каардынатар беларускага аддзяленьня Міжнароднага гісторыка-асьветнага, дабрачыннага і праваабарончага таварыства “Мэмарыял”, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў
Аляксей Літвін — доктар гістарычных навук
Уладзімер Ляхоўскі — гісторык, асьветнік
Валянцін Мазец — кандыдат гістарычных навук, дацэнт
Тацяна Рошчына — бібліёграф, архэограф, сябра камісіі “Вяртаньне” пры Беларускім фондзе культуры ды інш У 1990 г. узнагароджана медалём Ф.Скарыны. Аўтар больш за 60 публікацыяў па тэарэтычных праблемах кнігазнаўства, гісторыі беларускай кнігі і кнігазбораў
Генадзь Сагановіч — кандыдат гістарычных навук, рэдактар і выдавец часопіса “Беларускі гістарычны агляд”, ляўрэат прэміі польскага часопіса “Pszeglandu Wschodniego” (2001), ляўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру (2003) і інш.
Іван Сацукевіч — гісторык,знаўца мінулага Менску
Віталь Скалабан — кандыдат гістарычных навук, суаўтар сцэнарыяў дакумэнтальна-мастацкіх фільмаў “Без эпітафіі” (1990, пра З.Жылуновіча), “Справа Ігнатоўскага” (1991), “Ніколі я не паміраў” (1992, пра Я.Купалу)
Ніна Стужынская — кандыдат гістарычных навук, дацэнт, ляўрэатка прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра (2001)
Сяргей Харэўскі — мастацтвазнаўца, выкладчык Беларускай акадэміі мастацтваў, аўтар кнігі “Зьвяры-суайчыньнікі”
Павал Церашковіч — кандыдат гістарычных навук, дацэнт
Міхась Чарняўскі — кандыдат гістарычных навук, археолаг, грамадзкі дзеяч
Андрэй Шуман — кандыдат філязофскіх навук, дацэнт БДУ
Захар Шыбека — доктар гістарычных навук, прафэсар, куратар аддзяленьня найноўшай гісторыі Беларускага Калегіюма, ляўрэат прэміі польскага часопіса “Pszeglandu Wschodniego” (2001), ляўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра (2003).
Журналістыка | Філязофія/Літаратура | Фатаграфія |