|
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
ЧАСАПІС ПАМІЖ № 5-2006
ПРА ПЕРАКЛАДНІКАЎ |
|
Гутарка зь філёзафам Алесем АНЦІПЕНКАМ Дэвід ХОЛ. Мадэрны Кітай і постмадэрны Захад Жан-Франсуа ЛІЯТАР. Постмадэрнасьць у ведзе. Спавешчаньне Эміль Мішэль ЧАРАН. Прызнаньні й праклёны ПАЭЗІЯ Канстанты Ільдэфанс ГАЛЧЫНСКІ. Вершы На мяжы сну і явы (з польскае паэзіі) Прачнуцца — й быццам прасьвятлець (з расейскае паэзіі) ПРОЗА Тарас ПРАХАСЬКА. Спаленае лета. Нэкропаль Браты КАПРАНАВЫ. Таполя. Русалка Ані САМОН. У белым шаліку. Пэйзаж РЭЦЭНЗІІ Й ВОДГУКІ Ціна КЛЫКОЎСКАЯ. Акраэлёгія ад Філялягіні |
БАРЫСЮК Тацяна нарадзілася 18 кастрычніка 1971 г. у Менску. Пасьля сярэдняй школы № 149 і Менскай пэдагагічнай вучэльні № 1 скончыла беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту БДУ (1995) і асьпірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (2001), дзе працуе малодшым навуковым супрацоўнікам. Выступае як паэт, літаратуразнаўца й крытык. Друкуецца з 1993 г. (часопісы "Першацвет", "Маладосць", "Крыніца", "Полымя", "Беларусь", "Беларуская думка", штотыднёвік "Літаратура і мастацтва"). Аўтар паэтычнага зборніку "Аўтапартрэт" (2002). Студэнтка 2-га курсу БК (аддзяленьне філязофіі й літаратуры). БУРЫ Яўген нарадзіўся 18 чэрвеня 1983 г. у Менску. Скончыў юрыдычны факультэт БДУ (2006). У 2005—2006-м працаваў юрысконсультам ЗП "Паўночны Захад Інвэст". Друкуецца з 2005 г. (часопіс "Паміж", зборнік "Формула каханьня"). Вучыўся ў БК. ЕРМАКОВА Кацярына нарадзілася 30 красавіка 1979 г. у Менску. Цяпер студэнтка славянскага аддзяленьня філялягічнага факультэту БДУ (польская мова й літаратура). Перакладніцкай дзейнасьцю зацікавілася падчас вучобы ў БК. Друкуецца ўпершыню. КАЛАЦКАЯ Вольга нарадзілася 12 траўня 1971 г. у Менску. Скончыла Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт (1993). У 1993—2001-м выкладала ў ім ангельскую мову й пераклад. Друкуецца з 2001 г. (часопісы "Паміж", "Дзеяслоў", "ARCHE", "Крыніца"). Выкладчыца БК. КАНДРАТАЎ Мікола нарадзіўся 20 траўня 1957 г. у в.Замосьце Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці. Скончыў Коханаўскую сярэднюю школу (1974), матэматычны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту (1978). Працаваў у Вілейскім аўтарамонтным вучылішчы выкладчыкам матэматыкі. 3 1981 г. Працуе праграмістам у Менскім вытворчым аб'яднаньні вылічальнай тэхнікі. 3 1995 г. займаецца праграмаваньнем новых электронных АТС. Аўтар зборніку вершаў "Возера Рудакова" (2002). Скончыў аддзяленьне філязофіі й літаратуры БК (2005). КЛЫКОЎСКАЯ Ціна нарадзілася 24 чэрвеня 1973 г. у Пінску. Скончыла беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту БДУ (2000). Працавала ў газэтах "Чырвоная змена", "Здаровы сэнс", "Беларуская маладзёжная", часопісах "Лямбда-Форум", "Крыніца", пэўны час рэдагавала газэту "Маладзёвы праспэкт". Літаратарка, перакладніца з украінскай мовы. Аўтарка кнігі "СБМ: Вяртаньне з забыцьця" (2004). Навучэнка 2 курсу БК. КРЫВАШЭЙЦАВА Кацярына нарадзілася ў 1980 г. у г.Быхаве Магілёўскай вобласьці. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (2004). Па адукацыі — этнамузыколяг. Друкавалася ў часопісе "Дзеяслоў" зь перакладамі з Дылана Томаса. Навучэнка БК. КУЗЬНЕЧЫК Андрэй нарадзіўся 29 сьнежня 1978 г. у Віцебску. Скончыў ліцэй БДУ (1996), беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту БДУ, асьпірантуру НАН Беларусі (2004). Друкуецца з 1991 г. Працаваў валанцёрам, кур'ерам, карэктарам, фотарэдактарам, тэхнічным рэдактарам, журналістам, перакладнікам, вэб-рэдактарам у розных выданьнях, найбольш — у "Нашай Ніве". Вучыўся ў БК. КУЦ Натальля нарадзілася ў 1982 г. у Бабруйску. Навучалася ў спэцыялізаванай школе з францускім ухілам. Скончыла МДЛУ (перакладніцкі факультэт). Друкуецца з 2002 г. (часопісы "Паміж", "Дзеяслоў"). Скончыла аддзяленьне філязофіі й літаратуры БК. МАЗУРКЕВІЧ Вераніка нарадзілася 27 кастрычніка 1986 г. Вучылася ў Коласаўскім ліцэі. Скончыла ліцэй БДУ (2004). У тым самым годзе паступіла на факультэт ангельскай мовы Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту. Вывучае ангельскую й польскую мовы. Друкавалася ў часопісе "ARCHE". Навучэнка 2 курсу БК. МАРТЫНАЎ Аляксандар нарадзіўся ў 1985 г. у Тбілісі (Грузія). Навучаецца на чацьвёртым курсе факультэту міжкультурнай камунікацыі Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту. Працуе перакладнікам і карэктарам ангельскай вэрсіі часопісу юрыстаў і палітолягаў "Праўнік". Навучэнец БК. МАРТЫСЕВІЧ Марыя нарадзілася ў 1982 г. у Менску. Скончыла філялягічны факультэт БДУ (2004), цяпер навучаецца там у асьпірантуры. Перакладае вершы й прозу з ангельскай, рускай, польскай, чэскай, украінскай моваў. Скончыла аддзяленьне філязофіі й літаратуры БК. ПЯТРОВІЧ Алена нарадзілася ў 1985 г. у Віцебску. Студэнтка філялягічнага факультэту БДУ. Ляўрэат літаратурнага конкурсу "Я маю твор..." (2003), конкурсу імя У.Караткевіча (2005). Друкавалася ў газэце "Наша Ніва", часопісе "Дзеяслоў". САЎКО Марыя нарадзілася 31 ліпеня 1985 г. у в.Пагарэльцы Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці. 3 2003 г. студэнтка філялягічнага факультэту БДУ (спэцыяльнасьць француская мова й літаратура). Раней не друкавалася. УРУБЛЕЎСКАЯ Тацяна нарадзілася 2 ліпеня 1981 г. у г.Хельсынкі (Фінляндыя). Скончыла факультэт філязофіі й сацыяльных навук БДУ (2003). 3 2004 г. выкладчык катэдры філязофіі культуры. Перакладае з украінскай, ангельскай, францускай, польскай моваў. Друкуецца з 2003 г. (часопісы "Паміж", "Дзеяслоў"). Скончыла аддзяленьне філязофіі й літаратуры БК.
|
ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
© Беларускі Калегіюм, 2004—2009 |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||