ПошукGoogle


WWW На сайце




logo



ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ

 

СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | ЧАСАПІС "ПАМІЖ", № 3-2003

 

БЕЗАДКАЗНАЯ ПРОЗА

 

ГУТАРКА

Інтэлектуальнае поле
беларускай культуры

ЭСЭ

Марыя Мартысевіч. Бег,
альбо нацыя эмігрантаў

Генадзь Драгун. А...

Генадзь Драгун. DIY.
Зрабі гэта самастойна

ПАЭЗІЯ

Марыя Барадзіна.
Калодзежы

Ігар Клепікаў.
Абсалютны нуль

Віка Трэнас. Эсэ № 7

Аксана Спрынчан.
Suum cuique 1

Зьміцер Плян. адрэзалі. рызман жывога неба

Тацяна Вабішэвіч. Пачатак

ПРОЗА

К.Т. Rijsdaalder. Манэта ў
два з паловаю гульдэны

Аляксандар Малама.
Касьба

Артур Грэй.
Праз калінавы мост

Сьцяпан Панаеў.
Спроба партрэту

КІШЭННАЯ ЭЎРОПА

Даніла Кіш. Apatrid

Даніла Кіш. Варыяцыі на тэму Сярэдняй Эўропы

Станіслаў Бараньчак. Вакно й люстра

Томаш Бэрнхард. Гэта камэдыя? Гэта трагедыя?

Эдып сваёй краіны

Юрко Іздрык.
Бацька; Калідор

Юрко Іздрык. "Дзённыя" рэфлексіі ў сутоньні

Тарас Прахаська. Два безадказныя рэпартажы

Безадказная проза

Лешак Калакоўскі. Чатыры байкі пра ідэнтычнасьць

Рэцэнзіі й водгукі

У сучаснай украінскай літаратуры проза Тараса Прахаські займае досыць своеасаблівае месца. Прахаська — пісьменьнік-пэйзажыст. Любы ягоны тэкст заўсёды выглядае як суцэльная карціна, такі сабе твор мастака-экспрэсіяніста, які імкнецца да выяўленьня сутнага ў прадмеце. Кожнае слова стаіць нібыта на прызначанай менавіта яму дзялянцы, кожнае валодае такой важкасьцю, што, як бы й не было тых пэйзажаў і гісторыяў на Галіччыне, усё адно яны ўжо існуюць, створаныя Прахаськам.

Ён з тых аўтараў, каму дадзена пісаць аднолькава нязмушана й пра простае, і пра складанае, ня зводзячы да пошласьці першае й не ўскладняючы другое. Мала хто з майстроў думкі ня марыў пра такое: пісаць пра рэчы навакол сябе й знаходзіць у іх асяродзьдзі ісьціну бытнага, ягоны відавочны, непрыхаваны сэнс, якога мы ня бачым толькі таму, што не туды глядзім. Прахаська яшчэ раз даводзіць: тое, што кожны шукае праз усё жыцьцё, зусім ня ёсьць нечым далёкім, недасяжным, неверагодным, яно тут, вось, — працягні руку, азірніся, — тое, што ты завеш сваім шчасьцем, нікуды ад цябе ня бегала, яно заўсёды было побач.

Форма тэкстаў Прахаські — клясычны эсэй, за чатыры абзацы якога ён пасьпявае расказаць ледзь ня ўсё жыцьцё. Адметна, што гэта не павучальныя байкі й ня збор ідэяў практычнай філязофіі: дзеля гэтага кожны тэкст надта ўжо пакутуе на безадказнасьць. Ніякіх заклікаў, ніякіх прамоваў, няма нават тэарытычна абгрунтаваных рэцэптаў сапраўднага жыцьця. Нехта скажа: “Не сур'ёзна!”, іншы паверыць, бо знойдзе адказы на свае пытаньні. Усё, што кажа Прахаська ў сваіх тэкстах, скіраванае ў вялікі сьвет, пасярод якога тыя, што шукаюць сваю “адсутную структуру”, нейкую частку саміх сябе. Безь якой больш немагчыма быць.

Асабіста мне ўсё напісанае нагадала дзіўны сынтэз ідэяў Васіля Розанава й позьняга Марціна Гайдэгера. Самі па сабе іхныя філязофскія канцэпцыі маюць шмат агульнага, тэксты ж Прахаські судачыняюць іх, дэманструючы іхную суаднесенасьць з рэальнай жыцьцёвай практыкай. З аднаго боку, гэта зварот да паўсядзённага, досыць простага й містычнага адначасова, з другога — мара нямецкага онталягіста, якая дзіўным чынам спраўдзілася: ён даводзіў неабходнасьць звароту да зямлі, да найбліжэйшага ў пошуках праўды бытнага.

Працу філёзафа ён параўноўваў з працай аратага, які, нібыта ворыва, падымае цяжкія пласты, што хаваюць доўгачаканую ісьціну. Ісьціну, якую ня трэба прачытваць, бо яна сама сябе прагаворвае, трэба толькі навучыцца маўчаць, каб яе пачуць. Зь нейкай дзіўнай лёгкасьцю Прахаська зрэалізоўвае гэты гайдэгераўскі праект, разрываючы паўсядзённае жыцьцё, у нетрах якога схаваны сэнс чалавечага існаваньня. Ён гучыць, ліючыся празь ягоныя радкі.

Мне падаецца, што яшчэ ніколі сучасная эсэістыка не падыходзіла так блізка да вырашэньня досыць старое праблемы: “Чым ёсьць тэкст, прысьвечаны разгляду аднаго філязофскага пытаньня й цалкам зразумелы адначасова? Тэкст, у якім ступень разуменьня максымальна набліжаная да крышталёвае празрыстасьці”. Заўважце, тэкст не празрыстага сэнсу, але разуменьня. Гэта ў пэўнай ступені немагчыма, калі б такімі не былі тэксты Тараса Прахаські. Караценькія душаратавальныя эсэйчыкі…

Тацяна ЎРУБЛЕЎСКАЯ.

 

 

Безадказная проза

ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ


каталёг TUT.BY каталёг+пошукавая сыстэма Rating All.BY