|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | ЧАСАПІС "ПАМІЖ", № 3-2003
АРТУР ГРЭЙ. ПРАЗ КАЛІНАВЫ МОСТ |
|
ГУТАРКА Інтэлектуальнае поле ЭСЭ Марыя Мартысевіч. Бег, Генадзь Драгун. DIY. ПАЭЗІЯ Аксана Спрынчан. Зьміцер Плян. адрэзалі. рызман жывога неба ПРОЗА К.Т. Rijsdaalder. Манэта ў Артур Грэй. Сьцяпан Панаеў. КІШЭННАЯ ЭЎРОПА Даніла Кіш. Варыяцыі на тэму Сярэдняй Эўропы Станіслаў Бараньчак. Вакно й люстра Томаш Бэрнхард. Гэта камэдыя? Гэта трагедыя? Юрко Іздрык. "Дзённыя" рэфлексіі ў сутоньні Тарас Прахаська. Два безадказныя рэпартажы |
Э.К. прысьвячаецца
ВО! Ёсьць ідэя для новага фільма: Сцэна першая: Гераінь прымае ванну й пускае караблікі. Сцэна апошняя: Гераінь прымае ванну й пускае караблікі. …Чаму тое, што паміж, думаецца ў апошнюю чаргу? Раніца, любы дзень, любы год, любое жыцьцё Кубак кавы. Сёньня — асабліва салёны. Можа, зьезьдзіць да мора:) Ты, як апошні ў гэтым сьвеце ідыёт, цішком марыш пра тое, як выявіш Цуда й усе раптам адчуюць сябе шчасьлівымі… І тады абавязкава хтосьці зробіць найвялікшае Цуда для цябе. Не з удзячнасьці, а проста таму, што так мае быць. Цуда — гэта нязмушаная праўда?.. Ты шукаеш, чакаеш, клічаш. Самае крыўднае — ты дакладна ведаеш што. Дзелішся — просіш падмогі. Ловіш зайздросныя позіркі. Прымаеш няшчырыя абяцаньні. Глытаеш пякучую гаркоту. Лютая нянавісьць да твайго шуканьня, чаканьня, кліканьня балюча б'е пад дых. Іх мэта — табе зашкодзіць. Яны гэтым жывуць. Ім не падабаецца, што ты — іншы. Больш за ўсё на сьвеце яны баяцца, што ты, — іншы, — знойдзеш, дачакаесься, паклічаш. Ты адчайна пытаеш пустэчу: чаму — НЕ?!?!?!?!?! Табе з насалодай сьмяюцца ў твар, радасна шалеючы ад тваёй немажлівасьці нешта зьмяніць. А хтосьці ўпэнены, што ты любіш салёную каву… Гадзіна пік-пік, сонца ускараскалася Ты зазіраеш у твары. Шукаеш? Чакаеш? Спадзяесься?!?!?! Часам ты шкадуеш, што зрабіў тое, што назаўсёды перакуліла тваё жыцьцё, але не спраўдзіла Цуда. Каб гэтага не здарылася, зараз ты б быў бесклапотным абывацелем, дзівіўся б дробным сюрпрызам, чакаў бы маленькіх радасьцяў, звыкся б з усялякімі непрыемнасьцямі. Ты б прачынаўся кожны ранак а пэўнай гадзіне, ішоў на звычайную працу, еў бы бульбу з салам, глядзеў стралялкі-мачылкі, чытаў навіны, наракаў на сытуацыю ў краіне, меў харошага чалавека пад бокам… Мэтро. Апускаеш вочы. Занураесься ў чытанку: “Я часам наракаю… Але гэта таму, што я сэрца чалавека, а людзкія сэрцы ўсе такія. Баяцца зьдзейсьніць свае найвялікшыя мроі, бо перажываюць, што іх не заслужылі альбо ня здатныя дасягнуць. Мы, людзкія сэрцы, заміраем ад страху, падумаўшы, што нашыя каханыя могуць пайсьці назаўжды, што імгненьні, якія маглі б быць цудоўнымі такімі ня будуць, што скарбы, якія б можна было знайсьці, так і застануцца схаванымі сярод пяскоў. Бо калі так сапраўды стаецца, нам невыносна балюча”. Наракаеш? Сапраўды, паверыў, што не заслужыў? Упэнены? Побач — усё тыя ж “дабрадзеі-альтруцісты”. Ім падабаецца твой енк. Яны пякуцца, каб ты не знайшоў, не дачакаўся, не даклікаўся… Бясконца. Спрабуюць навучыць подласьці. Упэўніваюць, што, насамрэч, справядлівай расплаты не існуе. Даводзяць, што праўду трэба спадобіцца зманіць. Бяз праўды з вантробамі наверх — проста ніяк! У твае вочы спрабуе закрасьціся вусьцішная пустэча. Яшчэ дзень. Ты хутчэй кладзешся спаць. Просіш, каб раніца ніколі не наступіла. Думаеш — пра наступнае жыцьцё і шчасьлівую долю. Вечар, тваё вакно на захад …Кожны вечар Цуда, як сонца, згасае за даляглядам… У нейкі момант, ты пачынаеш разумець сутнасьць Калінавага маста. Ён не з дрэва-каліны — не. А з жалеза, якое гартуюць на вагні. І па гэтым жалезе ступаеш ты, з кожным крокам непазьбежна сьпякаючы на ім сваю плоць і кроў. Зрэшты, ты — і каваль, і жалеза, і вагонь, і вада, якая канчаткова змацоўвае твор. Вада… Калінавы мост — гэта кожны твой дзень ад раніцы да вечару. Гэта кожная дзея й выбар, час няспаньня. Ён — чырвоны па канцах і белы на сярэдзіне. Калінавы мост раніць твой першы крок чырваньню зараніцы. І, разгавеўшыся бельлю на вяршыне дню, прапякае цябе да нутра. Балюча? Не? А вось так? Пройдзеш? Стаміўся? Напалохаўся? Падымаешся?! Герррой!.. Extra time?.. Катаваньне? Зьверства? Жыцьцё? Калінавы… Гартуе альбо коліць. У нейкі момант наступае зацішша. Ты спускаесься ў лагодную чырвань вечару. (Ці гэта кроплі твае крыві?) Стаіш, застылы як клінок. Ці пагодзішся з выпрабаваньнем на якасьць? Пачынаеш сьпяваць. Бязгучна. Адныя пытаньні не-сябе да сябе. Які быў гэты дзень? Што падарыў? Што забраў? Ці вынес пад неба? Ці скінуў на дно? Які быў гэты дзень? Ці зьмяніў што? Ці не? Ці быў толькі надзеяй на ліха й дабро?............... “Что сделать — разможжить голову об асфальт?” — запытвалася твая сяброўка ў каханага чалавека. Табе пытацца няма ў каго — так што “размажжаць” можна неадкладна :) 00:00:00:00:00....................... Гераінь ляжыць у ваньне. Караблікі. Пунсовыя ветразі. Пунсовыя хвалі.
|
ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
© Беларускі Калегіюм, 2004—2009 |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||