|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | ЧАСАПІС "ПАМІЖ", № 2-2002
ЮРЫ ЧАРНЯКЕВІЧ. ВЕРШЫ |
|
Эльза Андрушкевіч. Міхал Анемпадыстаў. Марыя Барадзіна. Зыгмунд Баўман. Зьбігнеў Гэрбэрт. Тацяна Крэмень. Каханак Вялікай Мядзьведзіцы Алеся Мікалайчык. Элеанора Народная. Ці ёсьць у Беларусі палітыка? Ганна Пазюк. “Слоўнік Свабоды”: Разьвітаньне з Радзімай Сяргей Пясецкі. Сяргей Пясецкі. Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі Рычард Рорты. Юры Чарнякевіч. Вершы |
*** Зяленіва шкла Нам нагадае Дзіцячую таямніцу, І здасца ці сном, Ці адбіткам у люстры. Аскепак нябёс Ты прыкладзеш, Як цукерку, Да вуснаў, Каб адазвалася Ў сэрцы Туга, А пасля — Алісіны Пальцы Параніш тым Шкельцам. *** Карыя карыятыды Адчыняюць дзверы У роспач. Зачыняюць прастору Ілюзій, Заядаючы хлебам Лета. Запіваючы зёлкамі Будні. Гэты сон Абрыдае дашчэнту Шчырай гульнёй У каханне, Ліпкім варэннем Стасункаў Пад небам — Хамелеонам. Над выцвілай Атлантыдай. *** Спагецці стасункаў, Перамяшаных З соўсам дня, Можна пад'есці І нашча. Тады расплывецца Значыкам на пінжаку Стужка верша, Тут, каля сэрца, — След пачуцця. Твары знаёмых Сыйдуцца ў адзін Незнаёмы. Скурчацца ў стрэмку Ў пальцы І будуць смылець, назаляць Пры поцісках рук… *** Як лекі, Мёдам На язык пакласці Халоднае замілаванне Ільдзяное. Нібы марозіва, Дажджынка. Ранак даспявае *** На тле летніх дзён Горкім прысмакам Кроплі падзеяў. Сплывае Лятучым Галандцам Імгненне І падае ў жбаночак З алеем… Бурбалка — шпок… *** Тры колеры — белы. Пасядзі, памаўчы. На краечку, на самым, Там, дзе сонейка Талеркай непамытаю. Дзе вецер З паперкамі дымнымі На небе — травамі, Плямамі ідылічнымі. Мёртвыя беды, Асірацелыя, пахучыя Пераспеласцю і гніллём Самотна-сумных Позіркаў. Белы колер — Трыста тры колеры. Гульня ў крыжыкі-нолікі Гульня да бясконцасці. Зацягнуцца, ускраечку сонца, Цыгарэтаю — да вантробаў, Словам — наркотыкам Ды пасміхнуцца, нарэшце. Паднесці чарговаму ідалу Запальнічку да скуры І прыгнуць у твань, Імпатэнт адназначнасці Jump, Папрыгуньчык. *** Пах ежы На палетку цёплым, І пыл машын Скрозь лісце, І доўгія, даўжэзныя галіны, І змеі мёртвыя Ля цела, Як сон, як забыццё, ілюзія… Намарна! Усё апоўдні. Значыць — рэчаіснасць. Схавацца пад пяском, Нібы пад коўдрай; Пяском — падушкай, Вочы заканвертаваўшы, Ад сонца белага, Халоднага чамусьці, Ад жоўтых сцен З дубамі і бетонам, Ад скуры адпачынку… Лянотаю б назваць Такі настрой, Фіранкі неба расхінуць І вызваліць паветра; А лепей — Басанож устаць На чэзлую траву, І крыкнуць нешта, Кінуць, ну, мажліва, Ссохлы яблык У кагосьці.
|
ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
© Беларускі Калегіюм, 2004—2007 |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||