ПошукGoogle


WWW На сайце




logo



ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ

 

СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | ЧАСАПІС "ПАМІЖ", № 1-2001

 

ТАЦЯНА ВАБІШЭВІЧ. "НА МЯЖЫ СЯБЕ І СНУ..."

 

ЗЬМЕСТ

ТУТ

Тацяна Сьлінка.
Утульнасьць нігілізму

Ліля Ілюшына.
Знайсьці Акудовіча

Тацяна Чыжова.
Неспастольная жарсьць...

Тацяна Урублеўская.
Інтэрнэт: спрадвечны пошук чалавека

ПА-НАД

Тацяна Копыцева.
“Усе хмары спыняюцца тут”

Дзяніс Брынкевіч.
“...І я пастаўлю помнік таму дрэву”

Тацяна Вабішэвіч.
“На мяжы сябе і сну...”

Марыя Барадзіна.
Вышэй за паўночны вецер...

УГЛЫБ

Аля Сідаровіч.
Літаратуразнаўчае пісьменства

Натальля Вуглік.
У пошуках страчанага слова

Эла Кулеш.
Пункціры вэрбальна-чалавечага сусьвету

Эдвард Камо Братуэйт.
Нацыянальная мова

ТАМ

Сайман Д'юрынг.
Сучасныя постмадэрнізм і посткаляніялізм

Дэрэк Уолкат. Муза гісторыі

ПРАЗ

А.Барэйс. Матылёк

НЕХТА

Ігар Бабкоў.
Валянцін Акудовіч: артыкул для слоўніка

Валянцін Акудовіч.
“Кожны мой тэкст — фрагмэнт шляху да Няма”

АСОБНА

Жан Бадрыяр. Пра нігілізм

ПРА

Аля Сідаровіч.
Дыягназ для мэдыцыны...

Рэцэнзыі

ПА-ЗА

Зьлёт самотных птахаў

***

Гэта лета надзіва халоднае:

Што ні дзень — адно вецер і дождж.

Нават дома няўтульнасьць гаротная

Працінае — амаль наскрозь.

Не ўратуюць гарбата і печыва,

Рвецца нітка словаў пустых.

Так пакутліва хочацца нечага —

Недасяжнага для жывых.

Гэтым летам сьвятло, быццам з попелу,

Мне на вочы смугою лягло:

Не адрозьню, што побач, што зводдалі,

І ня бачу сябе празь яго.

Справы валяцца з рук будзённыя...

Сутнасьць... Хіба яна недзе ёсьць?!

Я самой сабе незнаёмая,

Дык нашто наракаць на дождж.

***

Я не шукаю выпадковых суразмоўцаў,

І менш за ўсё жадаю мітусьні.

Я проста крочу ўпарта, крочу моўчкі,

Па бездарожжы існага — туды,

Дзе напаткаю цень свой пасівелы,

Зьняможаны шматстайнасьцю быцьця,

Ён усьміхнецца мне дрыготка і нясьмела

І ўсё даруе, быццам шчырае дзіця.

Я сёньня не баюся рэзкіх словаў

І не зважаю на чужыя галасы,

Што мне заўвагі кідаюць сувора,

Бо ведаю: там, на маёй мяжы,

Засмучаны, ужо мяне чакае

Цень пасівелы.

Мне б адно — дайсьці.

***

Запыленыя кнігі на паліцах.

Папераў стос недапісаных на стале.

Камусьці гэта ўжо магло прысьніцца —

Але ці мне?

Калі з самотай я гулялася, як з цацкай,

І цешылася рэхам слоў былых,

Калі я лёгкаю хацела падавацца

І безтурботнаю, як неглыбокі ўздых,

Калі я так любіла сьпевы ветру...

Ці ж мне было прысьніць пусты пакой

Ў забытым доме сярод вуліц нетраў?

Сышоў адсюль навечна мой герой.

Ён нават ў снах мяне не патурбуе...

Стамлёна п'ю спакой начной цішы.

О, вецер здрадны! Як я адбудую

Спустошаныя сховішчы душы?

***

Губляюць дробязі сваю вагу.

Сьвятло няяркае і сьцішаныя гукі.

Я — недзе на мяжы сябе і сну —

Шукаю вызваленьня ад прынукі.

Паволі забываюся на боль

І стрымліваю наваль успамінаў...

Маёй апошняй вышынёю — столь —

Ў зіхоткіх ценях — белая бязьвінна.

 

 

Тацяна Вабішэвіч.
“На мяжы сябе і сну...”

ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ


каталёг TUT.BY каталёг+пошукавая сыстэма Rating All.BY