|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | ЧАСАПІС "ПАМІЖ", № 1-2001
АЛЯ СІДАРОВІЧ. ДЫЯГНАЗ ДЛЯ МЭДЫЦЫНЫ... АЛЬБО ПАДКАЗКІ ЛЕКАРАМ |
|
ТУТ Тацяна Сьлінка. Ліля Ілюшына. Тацяна Чыжова. Тацяна Урублеўская. ПА-НАД Тацяна Копыцева. Дзяніс Брынкевіч. Тацяна Вабішэвіч. Марыя Барадзіна. УГЛЫБ Аля Сідаровіч. Натальля Вуглік. Эла Кулеш. Эдвард Камо Братуэйт. ТАМ Сайман Д'юрынг. ПРАЗ НЕХТА Ігар Бабкоў. Валянцін Акудовіч. АСОБНА ПРА Аля Сідаровіч. ПА-ЗА |
Гэты нумар “Arche” мусіў стацца для ўсіх нас (чытачоў) неблагім калядным падарункам і акурат добраю чытанкай у цягніках-аўтобусах для тых, хто выбіраўся зімовымі сьвятамі на бацькаўшчыну… Выбар тэмы — мэдыцына — заслугоўвае подзіву й ухваленьня за мужнасьць. Але падарунак атрымаўся… салодкі. Тэма не анансавалася ў папярэдніх нумарах, мо гэта й ёсьць прычына сьціпласьці падарунка й станчэлага выданьня: каб ідэя стварэньня Мэдыцыны была вядомая загадзя, мажліва, знайшліся б дасьціпныя скрыптары, ахвочыя паразважаць наконт праблемы спаронаў, эўтаназіі ці СьНІДу ў Беларусі. Я не кажу пра праблему наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі: варта падумаць увогуле пра асобнае выданьне з назваю “Чарнобыль” — а менавіта пра мэдыцынскі часопіс, бо, каб па-сапраўднаму дбаць аб здароўі, трэба пазбавіцца цнатлівасьці ў стаўленьні да хваробы. Я хачу думаць, што рыхтаваўся сюрпрыз… сьпіс 100 хваробаў Беларусі ў ХХ ст. — на што й на каго хварэлі мы ў мінулым стагодзьдзі. Калі б рэдакцыя часопіса спыталася пра тое ў чытачоў, нумар атрымаўся б дакладна не такі худы — чытаць і складаць сьпісы хваробаў, спрабуючы спазнаць сябе, цікавей, чымся пералічваць 100 лепшых кніжак на пыльных паліцах. Каб тэма МЭДЫЦЫНА не была абвешчаная тэмаю апошняга “Архэ”, не было б і гэтага тэксту. Таму я сьпяшаюся падзяліцца з Вамі нечакана новымі ўражаньнямі ад наведваньня лекара Булгакава-Дынько (кажу наперад, каб было ўсё зразумела, часопіс Архэ — гэта мая ўлюбёная чытанка): зьнямоглых ад недахопу ёду й татальнага недаверу перад дыктатарамі й палітыкамі крэціністых беларусаў тут лекуюць без хірургічнага ўмяшальніцтва, ня губляючы часу на высьвятленьне адносінаў Вашых “дзьвюх душ”, Вам загавораць зубкі й болечкі з рожаю старажытнымі сагамі. Але показкі ЯнаКакупалы ня могуць замяніць проста неабходныя тут тэксты сп. Варывоцкага й дзядзькі Фуко. Зрэшты, што такое тэма нумару часопісу — толькі адзін радок на вокладцы… непралічаная магчымасьць несупадзеньня засягу пачаканьня адной чытачкі й рэдактарскага імунітэту. Зьямо часначку — пагартаем заўтра “Навінкі” дзядзькі Канавальчыка… а сьверб у глуздах пераб'е выкладнік філязофіі.
|
ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
© Беларускі Калегіюм, 2004—2007 |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||