ПошукGoogle


WWW На сайце




logo



ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ

 

СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | ЧАСАПІС "ПАМІЖ", № 1-2001

 

РЭЦЭНЗЫІ

 

ЗЬМЕСТ

ТУТ

Тацяна Сьлінка.
Утульнасьць нігілізму

Ліля Ілюшына.
Знайсьці Акудовіча

Тацяна Чыжова.
Неспастольная жарсьць...

Тацяна Урублеўская.
Інтэрнэт: спрадвечны пошук чалавека

ПА-НАД

Тацяна Копыцева.
“Усе хмары спыняюцца тут”

Дзяніс Брынкевіч.
“...І я пастаўлю помнік таму дрэву”

Тацяна Вабішэвіч.
“На мяжы сябе і сну...”

Марыя Барадзіна.
Вышэй за паўночны вецер...

УГЛЫБ

Аля Сідаровіч.
Літаратуразнаўчае пісьменства

Натальля Вуглік.
У пошуках страчанага слова

Эла Кулеш.
Пункціры вэрбальна-чалавечага сусьвету

Эдвард Камо Братуэйт.
Нацыянальная мова

ТАМ

Сайман Д'юрынг.
Сучасныя постмадэрнізм і посткаляніялізм

Дэрэк Уолкат. Муза гісторыі

ПРАЗ

А.Барэйс. Матылёк

НЕХТА

Ігар Бабкоў.
Валянцін Акудовіч: артыкул для слоўніка

Валянцін Акудовіч.
“Кожны мой тэкст — фрагмэнт шляху да Няма”

АСОБНА

Жан Бадрыяр. Пра нігілізм

ПРА

Аля Сідаровіч.
Дыягназ для мэдыцыны...

Рэцэнзыі

ПА-ЗА

Зьлёт самотных птахаў

Вальденфельс Б. Мотив Чужого: Сб. // Пер. с нем. —Мн.: Пропилеи, 1999. 176 с.

“Матыў чужога” складаецца зь перакладаў фрагмэнтаў працаў розных гадоў аднаго з самых яркіх прадстаўнікоў сучаснай фэнамэналягічнай думкі Нямеччыны. І, мабыць, аднаго з самых цікавых, бо сваю пазыцыю сп.Вальдэнфэльс акрэсьлівае тэрмінам “філязофскі экстрэмізм” (супрацьпастаўляючы яго “філязофскаму нармалізму”). Тэматызацыя экстрэмальных магчымасьцяў — адна з задачаў філязофіі па Вальдэнфэльсу, тэзы якога пераклікаюцца з ідэямі М.Бахціна. Але нямецкі філёзаф зыходзіць зусім зь іншых пазыцыяў (хто жадае, можа пашукаць уплывы Гайдэгера і Мэрла-Панці, а таксама Левінаса). Пры гэтым Вальдэнфэльс не акадэмічны камэнтатар чыёйсьці творчасьці. Асноўная праблема кнігі — фэнамэналягічная тэорыя дыялёгу, праблематызацыя матываў Чужога і Іншага: “Адказ выступае тут як спосаб даць магчымасьць Чужому ўзяць удзел у размове менавіта як Чужому, калі яму не навязваецца месца ў існай сыстэме рэчаў, калі Чужое не губляе сваёй адрознасьці”.

Што да актуальнасьці кнігі, дык яна відавочная. І справа тут ня ў тым, што Чужы / Іншы — адна з самых пэрспэктыўных тэмаў у сучаснай філязофіі (асабліва ў яе сацыяльным аспэкце). А ў тым, што дыскусія беларускіх інтэлектуалаў са сп.Вальдэнфэльсам, надрукаваная на пачатку кнігі, прымушае задумацца: а што для нас матыў Чужога?

Херманн Фр. Понятие феноменологии у Хайдеггера и Гуссерля. —Мн.: Пропилеи, 2000. 192 с.

Яшчэ адна кніга перакладаў выйшла ў сэрыі “Схолия” (ЭГУ). Але, ўв адрозьненьне ад “Матыву Чужога”, гэта хутчэй клясычныя акадэмічныя штудыі, прысьвечаныя “разбору галоўных праблемаў палемікі паміж трансцэндэнтальнай фэнамэналёгіяй Гусэрля і гермэнэўтычнай фенамэналёгіяй Гайдэгера”. З адпаведнай спробай праблематызаваць гэтыя ідэі па-новаму і пэўнай схалястычнасьцю выкладаньня матар'ялу. Асноўную частку кнігі займае грунтоўны аналіз паняткаў як такіх, параўнальны аналіз самых істотных канцэптаў (фэномэн, жыцьцёвы сьвет і dasein; мэтад) Гайдэгера і Гусэрля. У меншай ступені мэтай аўтара было пакінуць чытачу ўзор для яго (чытача) уласнае гермэнэўтыка-фэнамэналягічнае практыкі. Таму “Панятак фэнамэналёгіі...” можна разглядаць і як падручнік. Галоўная вартасьць тэкстаў — аўтэнтычнасьць ды грунтоўнасьць (шкада, што не займальнасьць ды захапляльнасьць). Адметным можна назваць зьмяшчэньне ў кнізе тэкстаў, якія яшчэ не друкаваліся на мове-арыгінале.

Понимание и существование. —Мн.: Пропилеи, 2000. 38 с.

Гэтае выданьне ўяўляе сабой збор дакладаў міжнароднага навуковага сэмінару, што адбыўся ў Менску ў 1998 годзе. Асноўнай зьяўляецца тэма разуменьня, што абумоўліваецца агульнай гермэнэўтычнай накіраванасьцю праекту, аналіз яго і падаецца ў 17 аўтарскіх артыкулах. Адзначым галоўным чынам імкненьне разгледзець фэномэн разуменьня ў розных ракурсах, з рознымі адсылкамі — ад Плятона ды Ляйбніца да Бахціна ды Кіркегара. Зыходзячы з зададзенага канцэпту, аўтары спрабуюць прааналізаваць творчаць Борхеса, Габэрмаса, Эка. Але пры гэтым існуе небясьпека рэдукаваць іншыя ідэі тых жа мысьляроў да абранага “разуменьня”. Праўда, некаторыя тэзы выглядаюць хутчэй не як дасьледаваньні праз прызму “разуменьня”, а як фармальная падстава для ўласных развагаў, дзе абраныя постаці — шкляныя пэрліны, падуладныя задуме гульца…

Нягледзячы на назву, якая, здавалася б, абмяжоўвае чытацкую аўдыторыю адмыслоўцамі, кніга можа быць займальнай для ўсіх, хто цікавіцца праблемамі чалавечага існаваньня, бо ідэі, закранутыя аўтарамі, могуць быць прачытаныя і ў больш шырокім кантэксьце, напрыклад, на тле стратэгіі ўлучэньня чалавека ў Сусьвет.

Dasein — анализ в философии и психологии. —Мн.: ЕГУ, 2001. 204 с.

Можна з упэўненасьцю сказаць: такога ў нас яшчэ не было, нават калі ўлічыць, што dasein — даволі традыцыйная тэма аналізу (прыгадайма хаця б артыкул у другім нумары “Топасу”). Фундамэнтальны разгляд генэзы і ўжываньня панятку, а таксама прынцыповае адрозьненьне гайдэгераўскага dasein ад іншых спосабаў вызначэньня праблемы чалавека, дынаміка dasein-аналітычнай тэорыі ў творчасьці Гусэрля, Яспэрса, Гайдэгера, Бінсвангера, Босса — асноўныя тэмы кнігі. Незвычайнасьць жа палягае на тым, што аўтары прапануюць разглядаць dasein ня толькі і ня столькі як філязофскі тэрмін, а ў агульнапсыхалягічным кантэксьце. І нават адзначаюць плённасьць скарыстаньня dasein для псыхалягічнага кансультаваньня. У прынцыпе, такі падыход падаецца лягічным, бо dasein — экзыстэнцыйны модус чалавечага існаваньня (улучна з псыхалягічнымі практыкамі). Але ж дасюль нікому ў галаву не прыходзіла выкарыстаць трансцэндэнтальнае адзінства апэрцэпцыі для тэхналягічнай вытворчасьці альбо, як у нашым выпадку,— для псыхалягічнай дыягностыкі. Такім чынам, на зьмену фрайдыстам прыходзяць daseiner'ы!

 

 

Рэцэнзыі

ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ


каталёг TUT.BY каталёг+пошукавая сыстэма Rating All.BY