ПошукGoogle


WWW На сайце




logo



ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ

 

СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ

 

ЧАСАПІС "ПАМІЖ", № 1-2001

 

ЗЬМЕСТ

ТУТ

Тацяна Сьлінка.
Утульнасьць нігілізму

Ліля Ілюшына.
Знайсьці Акудовіча

Тацяна Чыжова.
Неспастольная жарсьць...

Тацяна Урублеўская.
Інтэрнэт: спрадвечны пошук чалавека

ПА-НАД

Тацяна Копыцева.
“Усе хмары спыняюцца тут”

Дзяніс Брынкевіч.
“...І я пастаўлю помнік таму дрэву”

Тацяна Вабішэвіч.
“На мяжы сябе і сну...”

Марыя Барадзіна.
Вышэй за паўночны вецер...

УГЛЫБ

Аля Сідаровіч.
Літаратуразнаўчае пісьменства

Натальля Вуглік.
У пошуках страчанага слова

Эла Кулеш.
Пункціры вэрбальна-чалавечага сусьвету

Эдвард Камо Братуэйт.
Нацыянальная мова

ТАМ

Сайман Д'юрынг.
Сучасныя постмадэрнізм і посткаляніялізм

Дэрэк Уолкат. Муза гісторыі

ПРАЗ

А.Барэйс. Матылёк

НЕХТА

Ігар Бабкоў.
Валянцін Акудовіч: артыкул для слоўніка

Валянцін Акудовіч.
“Кожны мой тэкст — фрагмэнт шляху да Няма”

АСОБНА

Жан Бадрыяр. Пра нігілізм

ПРА

Аля Сідаровіч.
Дыягназ для мэдыцыны...

Рэцэнзыі

ПА-ЗА

Зьлёт самотных птахаў

АД РЭДАКТАРАЎ

ГІСТОРЫЯ ПОШУКАЎ

Паміж, № 1-2001Падобна, што ўся гісторыя чалавецтва — гэта гісторыя пошукаў. (У пераліку Борхэса — трэцяя частка з чатырох магчымых.)

Усе штосьці шукаюць. Невядомыя вандроўнікі перасякаюць акіян у пошуках страчанага раю, словы шукаюць сэнсу, філязофія шукае веду, беларусы ўжо якое стагодзьдзе шукаюць сваю долю, Купалаў Сам шукае закляты скарб, а Валянцін Акудовіч шукае чалавека. Жыцьцё як пэрманэнтныя пошукі. І ўжо зусім няістотна, як называць тое, чаго мы шукаем — Праўдай, Будучыняй, Цэнтрам etc. Істотна тое, што яно ўвесь час хаваецца ад нас (хованкі — нацыянальная гульня беларусаў!) як тое чорнае кацяня ў цёмным пакоі, якога там, як вядома, няма.

Мы заўсёды шукаем нешта, але такое адчуваньне, што тое, чаго мы шукаем, знаходзіцца ў нашых кішэнях. Ці не таму ўсе нашыя пошукі вядуць у НЯМА?

Стаміўшыся бегчы за ўласным ценем, мы й не здагадваемся, што цень — вытворнае ад цела. Палохаючыся рэха, мы й ня ведаем, што яно ўтворанае нашым голасам. Сьмешна бегаць за ўласным ценем, глупа чакаць рэха, не прамаўляючы словаў. І рэха, і голас — працяг нас саміх, гэтаксама як неадзьдзельныя ад нас нашыя адбіткі. Паміж думкай і словам — прамаўленьне/напісаньне, паміж тварам і адбіткам — люстэрка. Патрапіўшы ў пастку, трэба стацца самою пасткай. Патрапіўшы ў гульню з адлюстраваньнямі, трэба самому стацца люстэркам, тым, што ПАМІЖ, мяжою, што адзьдзяляе чорнае ад белага й разам з тым злучае іх у адно.

“У мінулым любыя пошукі завяршаліся пасьпяхова,— як піша Борхэс. Цяпер жа пошукі вырачаныя на правал... У нас так мала мужнасьці й веры, што ў шчасьлівым фінале мы бачым толькі груба сфабрыкаваную падробку пад масавыя густы. Мы ня здольныя верыць у рай і яшчэ меней у пекла.”

Дык давайце спынім бясконцыя пошукі, бо тое, чаго мы прагнем, немагчыма знайсьці па-за межамі сябе. Але каб убачыць гэта, трэба заняць мейсца на мяжы ПАМІЖ дабром і ліхам, сном і чуйнаваньнем, ПАМІЖ учора і заўтра, чорным і белым, каб расчыніць дзьверы ўнутр сябе, каб злучыць усе супрацьлегласьці ў адно ў той кропцы, якая мае бясконцую колькасьць назваў, аднолькава недасканалых. Што мы і робім.

Тацяна СЬЛІНКА.

МЫ

Людзі стаміліся чакаць канца ўсяго й вырашылі адзначыць пачатак нечага (нічога?) — так званай Новай эры. Замест ночы (аднойчы) яны зрабілі дзень і пусьцілі дождж з дробненькіх кавалачкаў залатой поблесы, што засталіся пасьля аздабленьня сусьветнага дрэва на Перадапошні новы год. Але сьвята не адбылося, бо самі ж гэтыя людзі паставіліся зь недаверам да сваёй сваволі, што сталася для іх чарговым самападманам. Не абвінавачвайце іх у браку лёгікі — людзей эпохі Пасьля (n>1).

“Маніфэст на электрычным крэсьле” нашага Ніцшэ (псэўданім вядомага беларускага філёзафа-вызваленца Яські-гаспадара з-пад Вільні, аўтара працаў “Ліст з-пад шыбеніцы”, “У кіпцюрох ГПУ”, “Рэпартаж з пятлёй на шыі” ды інш) вывучаюць у ВНУ. Свабода — наш Артэфакт.

Бясконцая спіраль існаваньня — перманэнтныя спіралькі, мноства кучарашак, што зіхацяць на электрычным сонцы, якое калі-небудзь перагарыць. Мы?..

Усё й нішто. (О бедны Гамлет!) Пасьля ўсяго і перад нечым (нічым?) — паміж. Скразьнякі нішто блукаюць па калідорах нечага — стрэлка компаса ператварылася ў вентылятар. На гадзіньніку — прамежкавы час. Нашае Іншае.

Шкляныя перліны, крышталь, люстэрка, адбіткі — калейдаскоп — сьцежкі паміж магчымым і наяўным, бязьмежжа — размаітае мноства непражытых Жыцьцяў.

Ганна ПАЗЮК.


БРАЛІ ЎДЗЕЛ АДКАЗНЫЯ І БЕЗАДКАЗНЫЯ РЭДАКТАРЫ:

Тацяна СЬЛІНКА, Ганна ПАЗЮК, Тацяна ВАБІШЭВІЧ,

Ліля ІЛЮШЫНА, Тацяна УРУБЛЕЎСКАЯ, Аля СІДАРОВІЧ,

Тацяна ЧЫЖОВА, Эла КУЛЕШ, Андрэй КАЗАКЕВІЧ

 

КАНСУЛЬТАНТЫ:

Валянцін АКУДОВІЧ, Ігар БАБКОЎ, V.K.

 

ЗАСНАВАЛЬНІК І ФУНДАТАР:

БЕЛАРУСКІ КАЛЕГІЮМ

 

 

 

ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ


каталёг TUT.BY каталёг+пошукавая сыстэма Rating All.BY