ПошукGoogle


WWW На сайце




logo



ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ

 

СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | ЧАСАПІС "ПАМІЖ", № 1-2001

 

ТАЦЯНА ЧЫЖОВА. НЕСПАСТОЛЬНАЯ ЖАРСЬЦЬ:

ДОЎГАЕ РАЗЬВІТАНЬНЕ З РЭДУКЦЫЯНІЗМАМ

 

ЗЬМЕСТ

ТУТ

Тацяна Сьлінка.
Утульнасьць нігілізму

Ліля Ілюшына.
Знайсьці Акудовіча

Тацяна Чыжова.
Неспастольная жарсьць...

Тацяна Урублеўская.
Інтэрнэт: спрадвечны пошук чалавека

ПА-НАД

Тацяна Копыцева.
“Усе хмары спыняюцца тут”

Дзяніс Брынкевіч.
“...І я пастаўлю помнік таму дрэву”

Тацяна Вабішэвіч.
“На мяжы сябе і сну...”

Марыя Барадзіна.
Вышэй за паўночны вецер...

УГЛЫБ

Аля Сідаровіч.
Літаратуразнаўчае пісьменства

Натальля Вуглік.
У пошуках страчанага слова

Эла Кулеш.
Пункціры вэрбальна-чалавечага сусьвету

Эдвард Камо Братуэйт.
Нацыянальная мова

ТАМ

Сайман Д'юрынг.
Сучасныя постмадэрнізм і посткаляніялізм

Дэрэк Уолкат. Муза гісторыі

ПРАЗ

А.Барэйс. Матылёк

НЕХТА

Ігар Бабкоў.
Валянцін Акудовіч: артыкул для слоўніка

Валянцін Акудовіч.
“Кожны мой тэкст — фрагмэнт шляху да Няма”

АСОБНА

Жан Бадрыяр. Пра нігілізм

ПРА

Аля Сідаровіч.
Дыягназ для мэдыцыны...

Рэцэнзыі

ПА-ЗА

Зьлёт самотных птахаў

Дыягену, Г. С., В. A., І. В, В. С. і ўсім, хто спрабуе знайсьці, прысьвячаеца.

Той, хто стаіць у мяне за плячыма,

Заўсёды са мною, як цень.

Ён проста стаіць у мяне за плячыма

І ўночы ён побач, і ўдзень.

Зьм.Лукашук

Мы ўсе ўмела зрываем маскі. Гэта й ня дзіўна — мабыць, адзіная прафэсія, якой мы навучаемся пры жыцьці, гэта майстэрства зьдзіраньня масак, разгортваньня абалонак, здыманьня покрываў: аднаго, другога, ..., дзявятага… Імкнучыся садраць рызмацьцё з усіх [асобаў, зьяваў, праяваў], разам з тым выкрываем, агаляем сябе: адныя пераважна ў прысутнасьці іншых (гледачоў), другія — перад люстэркам уяўна-ўласнага alter ego.

{Абвестка: ШУКАЮ ЧАЛАВЕКА}

Зь якой мэтай?*

*Заканамерна-сярэднестатыстычнае пытаньне, якое,

тым ня менш, нельга пакінуць без адказу, нават калі ўважаеш такі

“амаральна-маністычны” падыход у пастаноўцы

запыту за даўно-сваё-аджылы.

Адказаць на пытаньне варта хаця бы дзеля таго, каб выявіць, у чым яго загана:

“мэта” — самое слова ўтрымоўвае ў сабе ці ня ўвесь адказ;

мэта — дайсьці да канца, што азначае: дасягнуць мэты…*

*Падобная таўталёгія ня ёсьць

аўтарскай прыдумкай.

Як было адзначана папярэдне,

пытаньні такога кшталту

даўно перажылі сваю сьмерць.

У іх прысутнічае зь неабходнасьцю

адказ самім сабе,

і ці ня ўся Новая філязофія

(ды што там філязофія, ці ня ўсё мысьленьне!)

грунтуецца на такіх

вось пытаньнеадказах.

<Тых, каму не стае нейкага прыкладу,

адсылаю да “Крытыкі чыстае развагі” Канта.>

Маразматычнае кола: “Чаму А? —

Таму, што А”, — перажыло самое сябе.

І перажыве яшчэ шмат каго.

Такім чынам, мэта — доўжыць распрананьне, ажно покуль ня будзе дасягнутая… мэта**.

**Паўтор пытаньня: “Дык што гэта за мэта?!”,—

а вось над гэтым і б'юцца лепшыя-найсьвятлейшыя

розумы. І пакінем іх у спакоі за іхняй працай.

Гэтае памкненьне (працягваць раскрываньне) было б цікава разгледзець самое па сабе, як працэс, у якасьці асобнага фэномэну спэцыяльнага досьледу.

Нашае ж разгортваньне імкнецца дайсьці да свайго лягічнага (?) канца (хтосьці палічыць — тупіку): адчыніць тыя апошнія й найпатаемныя дзьверы, у якія, калі й не пралезьці тулавам і нават не праціснуць галаву, але хаця б зірнуць адным вокам на гэты няісны сад, дзе ўсё набывае сваё непаўторнае аблічча, сваю існасьць, сутнасныя рысы ўласанае адметнасьці, зіхценьне якіх сьлепіць вочы, займае дыханьне, прымушае трымцець ад духоўнае напругі ўсяе істоты…

Ды толькі распрананьне, даведзенае да яго лягічнага канца, што азначае — да стану “ню”, не дацьме пабачыць апрычонай асабовасьці кожнага, але канчаткова зуніфікуе і зраўнае ўсіх (голыя целы ў вялікай колькасьці маюць больш падабенства, чымся адрознасьці)*.

*Больш за тое, канчатковы вынік вядомы тут ад

самога пачатку. Аўтар дзеі атрымоўвае менавіта тое,

што прадчувалася і чакалася ім загадзя.

У самім жаданьні атрымаць адказ запраграмаваны канчатковы вынік.

Што ж мы маем у выніку: 70 кілё костак, тлушчу, цягліцаў і вадкасьці?

формулу арганічнай хіміі? непадзельныя атамы? магнэсавыя палі?

адзінства й барацьбу супрацьлегласьцяў? сьляпую волю? падсьвядомае?..

Самое памкненьне зрываць кожны раз нейкую маску (дэкарацыю, покрыў) грунтуецца на веры, што гэтая — напэўна ўжо будзе апошняй**.

**І немагчыма ані на імгненьне засумнявацца ў гэтым

бясконцым працэсе, як немагчыма рабочаму,

які стаіць ля канвэеру скончыць рух ці адскочыць убок,

як немагчыма спыніць сваю працу аднаму грэку…

Пачаўшы аднойчы гэтую справу, захапляемся ўсё больш і больш, кожны новы віток адбываецца з усё большым паскарэньнем, рыўкі робяцца часьцейшымі й разчэйшымі, маскі зьлятяюць долу ўсё хутчэй, шпарчэй: далей, далей, яшчэ пры гэтым жыцьці пасьпець, знайсьці, недзе, там, наперадзе, яшчэ, трохі і… асушым да дна кубак, перагарнем апошнюю старонку, знойдзем філязофскі камень, схопім за хвост блакітную птушку, збудуем Бабілёнскую вежу ды зь пераможным “эўрыка!” зробім апошні крок у неба…

НА КОЖНЫ ВЫПІТЫ КУФАЛЬ — СВАЯ НАГОДА

НА КОЖНУЮ НЯЎДАЧУ — СВАЯ ПАМЫЛКА

КОЖНАМУ ЛЮСТЭРКУ — ПА АДБІТКУ

КОЖНАЙ МАСЦЫ — ПА ТВАРЫ

У КОЖНАЙ ДЗЕІ — СВОЙ ПОСТАНОЎШЧЫК

За ўсім стаіць НЕШТА.

Не, нават лепей будзе сказаць НЕХТА, бо нам ніколі не пазбавіцца дрэннай звычкі антрапамарфізму, бо мы ніколі не дазволім, каб за ўсім (і за намі?!) стаяла безаблічнае нешта. Калі ўжо быць залежнымі, дык ад кагосьці:

УСЁ спараджае НЕХТА.

НЕХТА, НЕХТА, НЕХТА, НЕХТА — ліхаманкава тухкае ўнутры, мы сьпяшаемся: хутчэй, знайсьці, адшукаць яго/яе, гэтага (-ае, -ую) НЕХТА. Яно/яна/ён панясе адказнасьць за ўсё! У ім прычына і мэта, мэта і сродак, сродак і дзеяньне, канец і пачатак.

НЕХТА працінае сабой усё бытнае.

НЕХТА пранікае ўва ўсе адтуліны, шчыліны, дзіркі і трэшчыны, запаўняючы, атуляючы сабой кожнае імгненьне, кожную клетачку, кожны пункцік, альфу і амэгу.

“Нехта”,— сьціскаецца ў прадчуваньні сэрца. Нехта сьціскае і трымае яго моцна й надзейна.

Законы дыялектыкі, іншаплянэтны розум, масонская змова, біном Ньютана, зоры прагназуюць, панславянская ідэя, зьмена тысячагодзьдзяў, варожыя сілы, беларуская доля, зьбег абставінаў, прошукі спэцслужбаў, homo sapiens, Вялікі Брат бачыць цябе…

Парэшткі гулкага рэха зьліваюцца ў супакойвальнае вуркатаньне, якое стаецца ўсё цішэйшым, усё менш заўважным, проста гукавым фонам, нябачным павуціньнем, сьветлага тону тлом…

Дык мусіць жа на тле зьявіцца Нехта?!— адчайным ускрыкам буджу самую сябе.

 

 

Тацяна Чыжова.
Неспастольная жарсьць...

ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ


каталёг TUT.BY каталёг+пошукавая сыстэма Rating All.BY