|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | ЧАСАПІС "ПАМІЖ", № 1-2001
ДЗЯНІС БРЫНКЕВІЧ. "… І Я ПАСТАЎЛЮ ПОМНІК ТАМУ ДРЭВУ" |
|
ТУТ Тацяна Сьлінка. Ліля Ілюшына. Тацяна Чыжова. Тацяна Урублеўская. ПА-НАД Тацяна Копыцева. Дзяніс Брынкевіч. Тацяна Вабішэвіч. Марыя Барадзіна. УГЛЫБ Аля Сідаровіч. Натальля Вуглік. Эла Кулеш. Эдвард Камо Братуэйт. ТАМ Сайман Д'юрынг. ПРАЗ НЕХТА Ігар Бабкоў. Валянцін Акудовіч. АСОБНА ПРА Аля Сідаровіч. ПА-ЗА |
*** ланцугі пуцявін зямных бразгаюць у прадсоньне дай схавацца невідушчага чуйнаваньня расьсячы вузлы мой ойча кінуцца на дрот існасьці аголены дабраславі *** … і я пастаўлю помнік таму Дрэву, што нас сабою ахінула, да галінкі яго кожнай і Дажджу аж да апошняй Кроплі, твар твой люстраваўшай, да апошняй Кроплі той магутнае Залевы, што рассыпалася прыскам болю і сьцякла ў Няпамяць. *** Дранцьвелі сьцены, сыпаўся ружовы тынк — асадак акавіты. Ў асадзе хмараў зеўрыць нежывая сінь сьвятла забітага. У мармуры застыў гарачы прысак зор халоднага сусьвету Зьляцела ўпуджанае цішынёю Лета. *** Пра цішыню, што рассыпаецца мазаікай на дне вачэй заплюшчаных Пра восень мілаваньня ў кіпні барвы… і Пра чэрава глыбокай ночы, ўсё зафарбіўшай у шерань і пра ліхтары вачэй гарачых і Пра танец выбеленых поўневай смугою рук і Пра сівую лунь зімовых дрэваў да усяго бясклопатных у ільдзяным спакоі… памяці Прадоньне…
|
ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
© Беларускі Калегіюм, 2004—2007 |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||