|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | ЧАСАПІС "ПАМІЖ", № 1-2001
ІГАР БАБКОЎ. ВАЛЯНЦІН АКУДОВІЧ: АРТЫКУЛ ДЛЯ СЛОЎНІКА |
|
ТУТ Тацяна Сьлінка. Ліля Ілюшына. Тацяна Чыжова. Тацяна Урублеўская. ПА-НАД Тацяна Копыцева. Дзяніс Брынкевіч. Тацяна Вабішэвіч. Марыя Барадзіна. УГЛЫБ Аля Сідаровіч. Натальля Вуглік. Эла Кулеш. Эдвард Камо Братуэйт. ТАМ Сайман Д'юрынг. ПРАЗ НЕХТА Ігар Бабкоў. Валянцін Акудовіч. АСОБНА ПРА Аля Сідаровіч. ПА-ЗА |
АКУДОВІЧ, Валянцін. 1950— Беларускі філёзаф, паэт, літаратурны крытык. Намесьнік галоўнага рэдактара часапісу “Фрагмэнты”. Аўтар кнігі “Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека” (Менск, 1998), а таксама шэрагу галосных постмадэрновых праектаў: “хросны бацька” літаб'яднаньня “Бум-Бам-Літ”, рэцэптар паэтычнага праекту “Вершы Валянціна Акудовіча”. Самі вершы напісаныя ад ягонага імя вядомымі і невядомымі беларускімі паэтамі. Стваральнік эсэ-маніфэстаў “Дыялёгі з Богам”, “Вайна культураў”, “Архіпэлаг Беларусь”, “Разбурыць Парыж”, “Беларусь як постмадэрновы праект Бога”, “Мэтафізыка: сытуацыя роськвіту й сытуацыя заняпаду” ды інш. Культавая постаць беларускага інтэлектуальнага жыцьця ад сярэдзіны 1990-х гадоў. Лейтматывам ягонае творчасьці зьяўляецца тэма мэтафізыкі адсутнасьці, разгорнутая як у парадыгму постэкзыстэнцыйнага мысьленьня, так і генеалягічна ўбачаная праз спэцыфічна беларускі досьвед непрысутнасьці ў Вялікім Заходнім Наратыве. Аналізуе і дэканструюе разнастайныя ідэалягемныя канструкцыі, з дапамогай якіх сьвядомасьць спрабуе ўпарадкаваць і затрымаць плынныя канфігурацыі актуальна-бытнага, а таксама цывілізацыйныя стратэгіі, што абрываюць апошнія сувязі чалавека з гэтым самым бытным (зьнікненьне прасторы й часу ў сымуляваных асяродках а-рэальнасьці, ператварэньне культуры ў лякальную падсыстэму глябальнага інфармацыйнага абмену й г.д.). Разглядае “беларускі праект” як “вяроўку над безданьню”. Нічога не прапануе. Сьцьвярджае “немагчымасьць інакш пазьбегнуць сьмерці, як толькі памерці”.Ігар БАБКОЎ.
|
ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
© Беларускі Калегіюм, 2004—2007 |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||