ПошукGoogle


WWW На сайце




logo



ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ

 

ЛЕКЦЫІ | МЭДЫІ І КАМУНІКАЦЫЯ

 

ЗЬМЕСТ

 

УВОДЗІНЫ

Досьледы камунікацыі

Віды камунікацыі

Сродкі камунікацыі

Масавае грамадзтва і масавая камунікацыя

Функцыі мас-мэдыяў

СРОДКІ МАСАВАЙ КАМУНІКАЦЫІ

Кніга

Газэта

Радыё

Кінематограф

Тэлебачаньне і відэа

Інтэрнэт

ЗЬМЕСТ МЭДЫЯЎ

Зьмест мэдыяў як пасланьне

Aдлюстраваньне, сьведчаньне, рэпрэзэнтацыя і канструяваньне значэньняў і сэнсаў

Мэханізмы трансьляцыі зьместу мэдыяў

Зьмест мэдыяў: трансфармацыя сэнсаў

Візуальныя мэдыі: кіна- і тэлетэкст

Тэлебачаньне як “машына сэнсаў”

АЎДЫТОРЫІ МЭДЫЯЎ

Грамадзтва як “вялікая аўдыторыя” мэдыяў

Aктыўныя альбо пасыўныя ўспрымальнікі інфармацыі?

УПЛЫЎ МЭДЫЯЎ

Друкаваны тэкст: уплыў на грамадзкае жыцьцё і мысьленьне

Мас-мэдыі: новыя мадэлі сацыяльнасьці

Мас-мэдыі і фармаваньне сучаснай інфармацыйнай прасторы

СУСЬВЕТНАЯ КАМУНІКАЦЫЯ І КАМУНІКАЦЫЯ Ў КУЛЬТУРЫ

Глябальныя інфармацыйныя патокі і інфармацыйныя прадукты

Камунікацыя ў культуры і культурніцкая дынаміка

Камунікацыя: футуралягічны прагноз

Мэдыі і Камунікацыя

Гэтую кнігу складаюць лекцыі, чытаныя ў Беларускім Калегіюме (БК) на працягу двух навучальных гадоў (1998—2000). “Досьледы камунікацыі і мэдыяў” — адносна новая навуковая дысцыпліна, што выкладаецца ў заходніх унівэрсытэтах, а гэты курс лекцыяў — першае падобнае выданьне ў нашай краіне.

Стваральнікі курсу перадусім мелі на мэце пазнаёміць студэнтаў БК з асноўным корпусам ідэяў і распрацовак заходніх дасьледчыкаў, якія працуюць у названай галіне. Адначасова мы імкнуліся і да пэўнай завершанасьці курсу, што вымагае як ягонай лягічнай будовы, так і дастаткова шырокай рэпрэзэнтацыі матэрыялу, датычнага фэномэну камунікацыі і мас-мэдыяў.

Задача ўскладнялася тым, што лекцыі рыхтаваліся рознымі аўтарамі, аднак, як падаецца, гэта не зашкодзіла выкладу асноўнага зьместу курсу, хаця ў некаторых выпадках і не ўдалося пазьбегнуць факталягічных паўтораў. Разам з тым відавочна, што адрозныя інтэрпрэтацыі матэрыялу дапамагаюць яго лепшаму засваеньню, а спэцыяльны інтарэс з боку выкладчыка/дасьледчыка да якой-небудзь адной тэмы ці праблемы мае сваім вынікам яе больш грунтоўнае асьвятленьне. У стварэньні курсу бралі ўдзел як прафэсійныя навукоўцы, гэтак і прафэсійныя журналісты. Іх прозьвішчы шаноўны чытач знойдзе на адпаведных старонках падрыхтаваных тэкстаў.

Асаблівасьцю курсу зьяўляецца тое, што ягоныя стваральнікі імкнуліся да “сытуацыйнай веды”, зважаючы, што абстрактная веда заўсёды добрая, калі мы можам карыстацца ёю як прыдатным і зручным інструмэнтам. І гэта знайшло сваё адлюстраваньне ў шэрагу інтэрпрэтацыяў сучаснай сытуацыі, зьвязанай з фэномэнам камунікацыі і беларускімі мас-мэдыямі.

Мы будзем удзячныя тым чытачам, якія заўважаць і паведамяць нам пра недахопы і хібы выданьня. Вашая крытыка і парады будуць абавязкова ўлічаныя ў далейшай працы Беларускага Калегіюму.

Мы таксама складаем сваю падзяку польскаму фонду “Ведаць як”, без падтрымкі якога зьяўленьне гэтай кнігі не было б магчымае.

 

Навуковыя рэдактары выданьня, кандыдаты філязофскіх навук

Алесь АНЦІПЕНКА, Максім ЖБАНКОЎ

Менск, травень 2000 г.

 

 

 

 

 

 

 

 

 
Мэдыі і камунікацыя

ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ


каталёг TUT.BY каталёг+пошукавая сыстэма Rating All.BY