ПошукGoogle


WWW На сайце




logo



ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ

 

СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | ГАЗЭТА "КАМЭТА", 2005

 

АЛЕСЬ КАРЦЕЛЬ. ШТО ТАКОЕ БАЛЁНСКІ ПРАЦЭС

 

ЗЬМЕСТ

Лісты турэцкаму султану

СУЗОР'Е MASS INFA

Байнэтаўцамі звацца

Наша права — нашай мовай

ART&PRESS

Не салён, але й ня лаўка

Л — значыць “Логвінаў”

Ня верце тым, хто кажа

Куды зьнікаюць акторы?

Цэнзура inside

AMUZE

Павер у сябе разам з “The Mediums”!

Новае беларускае сьвята

PERSONUM

О времени и о себе

ШЛЯХЕtКА

Аўтастоп — філязофія

Фэст “наркаты” альбо прагрэсіўнае “галяндзкае сэрца”?

ХВАСТЫ

НЛА прызямліцца ў Гародні

Што такое
балёнскі працэс

Рэформа адукацыі, у тым ліку і вышэйшай, які ўжо год у праблемах.

Кажуць то пра “балёнскі працэс”, то пра “савецкую мадэль”. Дык што-ж гэта ўсё значыць і чаму гэта так важна?

Усе мы адчулі на сабе рэформу вышэйшае адукацыі. Гэта й увядзеньне дзесяцібальнай сыстэмы ацэнкі ведаў, і ліквідацыя бакалаўрыяту, як навуковай ступені, і шмат іншага. Ды мала хто са студэнтаў можа растлумачыць, што адбываецца насамрэч. I як стасуецца “нашае” з агульнаэўрапейскім.

З канца 1990-х у Эўропе пачаўся працэс стварэньня адзінае прасторы вышэйшае адукацыі. Менавіта ў 1999 годзе ў Балёні была зацьверджаная 29 міністрамі адукацыі і прадстаўнікамі ўнівэрсытэтаў з усёй Эўропы дэклярацыя, у якой прапісаная мэта — да 2010 году стварыць агульна-эўрапейскую прастору вышэйшае адукацыі. Таму гэты працэс пачаў называцца балёнскім. Праз два гады міністры сабраліся ў Празе, а пасьля й у Бэрліне. Зараз колькасьць краін-удзельніц роўная 40. Сярод іх і нашыя суседзі — Польшча, Летува, Латвія, Эстонія, Расея. Да працэсу рэфармаваньня адукацыі згодна стандартам балёнскага працэсу пакуль не далучыліся Беларусь, Украіна і Малдова.

Балёнскі працэс складаецца зь 10 асобных кірункаў. Найбольш важныя сярод іх:

Стварэньне сыстэмы ацэнкі ведаў студэнтаў, якая была-б зручнай для ўсіх ВНУ з розных краін. Гэта так званыя “крэдыты”. Студэнт на працягу навучаньня атрымлівае балы-крэдыты, якія прызнаюцца ў любой краіне балёнскае прасторы. Гэтыя балы выносяцца ў дадатак да дыплёму, а пасьля ўлічваюцца іншымі ВНУ і працадаўцамі як фактар, па якому можна ацаніць узровень падрыхтаванасьці маладога спэцыяліста зь любой краіны-ўдзельніцы балёнскага працэсу.

Двухузроўневая сыстэма навучаньня (бакаляўр/магістар). Першы цыкль павінен быць ня меншы за 3 гады. Пасьля яго студэнт атрымлівае дыплём бакаляўра й можа працаваць па спэцыяльнасьці. Той, хто жадае працягнуць навучаньне, можа вучыцца далей (+ 2 гады) і атрымаць магістарскі дыплём, што дазволіць альбо працаваць па спэцыяльнасьці альбо вучыцца далей да доктарскай ступені.

Мабільнасьць. Менавіта яна забясьпечвае сьціраньне перашкодаў паміж ВНУ Эўропы. Зьмест мабільнасьці ў тым, што студэнты, выкладчыкі й маладыя спэцыялісты могуць бесперашкодна перамяшчацца з адной краіны ў іншую. Так можна вучыцца ў любой краіне й пасьля самому выбіраць месца працы ў любой краіне Эўропы.

Кантроль якасьці адукацыі. Галоўнай мэтай гэтага кірунку ёсьць стварэньне аднолькава высокае якасьці адукацыі. Распрацоўваюцца пэўныя стандарты й структуры, якія-б рэглямэнтавалі й кантралявалі высокую якасьць эўрапейскае адукацыі.

Гэта найбольш важныя кірункі працэсу ў Эўропе. У Беларусі-ж зараз ідуць спробы стварыць іншую сыстэму. Пакуль што рана казаць, што з гэтага будзе. Аднак працэс ідзе. I наш, і балёнскі. I вельмі хочацца, каб і нашыя дыплёмы прызнаваліся ў краінах Эўропы, а іхнія — ў нас. Бо мы таксама Эўропа, хоць і Усходняя.

 

 

Што такое балёнскі працэс
 

ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ


каталёг TUT.BY каталёг+пошукавая сыстэма Rating All.BY