|
Як стаць аплікантам/кай Беларускага Калегіюма?
Як падаць заяўку на навучаньне ў БК?
Дзе можна паглядзець праграмы прапанаваных спэцыялізацыяў?
Ці магу я абраць адразу некалькі спэцыялізацыяў?
У які час адбываюцца заняткі?
Колькі трэба вучыцца ў БК?
Колькі чалавек набіраецца ў групы?
Як стаць аплікантам/кай Беларускага Калегіюма?
Набор навучэнцаў ажыцьцяўляецца на конкурснай аснове і базуецца на выніках сумоўя і/або прадстаўленых тэкставых/візуальных матэрыялаў. Каб атрымаць запрашэньне на сумоўе, аплікант/ка мусіць прадставіць:
cпэцыялізацыя “Журналістыка”
1. Адмысловае творчае заданьне
2. Пры наяўнасьці — уласныя тэксты
3. Запоўненую анкету апліканта
спэцыялізацыя “Філязофія/літаратура”
1. Уласныя тэксты
2. Запоўненую анкету апліканта
спэцыялізацыя “Найноўшая гісторыя”
1. Запоўненую анкету апліканта
Увага! Для аплікантаў спэцыялізацыі падчас сумоўя прадугледжана тэставаньне па найноўшай гісторыі (ХІХ—ХХ стст.)
Для спэцкурсу “Фатаграфія” сумоўе не прадугледжанае.
Каб удзельнічаць у конкурсе, апліканты мусяць прадставіць:
1. Матывацыйны эсэй
2. Уласныя фотаздымкі.
3. Запоўненую анкету апліканта
Угару
Як падаць заяўку на навучаньне ў БК?
1. Спампаваць і запоўніць анкету апліканта
2. Даслаць на адрэсу kalehium@gmail.com анкету (спэцыялізацыя “Найноўшая гісторыя”) або анкету і патрэбныя для абранай спэцыялізацыі/спэцкурсу дакумэнты (“Філязофія/літаратура”, “Журналістыка”, спэцкурс “Фатаграфія” – падрабязьней тут)
Калі ласка, пазначайце ў тэме ліста абраную спэцыялізацыю/спэцкурс
Дасылайце анкету і тэксты/фота далучаным файлам
3. Знайсьці ў скрыні пацьвержданьне аб атрыманьні дасланых дакумэнтаў і інфармацыю пра месца і час сумоўя.
Зьвярніце ўвагу:
для спэцкурсу “Фатаграфія” сумоўе не прадугледжанае. Апліканты ўдзельнічаюць у конкурсе матывацыяў і уласных фотапрацаў. Вынікі паведамляюцца па электроннай пошце.
4. Пацьвердзіць свае жаданьне зьявіцца на сумоўе ў азначаны час праз kalehium@gmail.com ці па тэл.:
+37529 276-27-15
+37529 679-26-82 (з 14.00 да 18.00, акрамя суботы і нядзелі).
5. Прыйсьці на сумоўе.
Угару
Дзе можна паглядзець праграмы прапанаваных спэцыялізацыяў?
Больш падрабязна пра спэцыялізацыю “журналістыка” можна даведацца тут
Больш падрабязна пра спэцыялізацыю “найноўшая гісторыя” можна даведацца тут
Больш падрабязна пра спэцыялізацыю “філязофія/літаратура” можна даведацца тут
Больш падрабязна пра спэцкурс “Фатаграфія” можна даведацца тут
Угару
Ці магу я абраць адразу некалькі спэцыялізацыяў?
У якасьці асноўнай вы мусіце абраць адну спэцыялізацыю, па якой вы будзеце праходзіць сумоўе.
Удзельнічаць у конкурсе па спэцкурсе “Фатаграфія” можна як асобна, так і ў зьвязку з адной з асноўных спэцыялізацыяў.
Угару
У які час адбываюцца заняткі?
Асноўныя заняткі спэцыялізацыі адбываюцца ўвечары (пасьля 18.30) адзін раз на тыдзень. Заняткі спэцкурса “Фатаграфія” адбываюцца з пэрыядычнасьцю раз на 2 тыдні.
Угару
Колькі трэба вучыцца ў БК?
Тэрмін навучаньня ў БК (акрамя спэцкурсу “Фатаграфія”) складае 3 гады – зь іх два гады аўдыторных заняткаў, трэці год адводзіцца на рэалізацыю ўласных праектаў. На спэцкурсе “Фатаграфія” тэрмін навучаньня складае 2 гады.
Угару
Колькі чалавек набіраецца ў групы?
На спэцыялізацыю “Журналістыка” — 15-20 чалавек па выніках сумоўя і выкананьня ўступных патрабаваньняў.
На спэцыялізацыю “Філязофія/літаратура” — 20-25 чалавек па выніках сумоўя і прадстаўленых ўступных тэкстаў.
На спэцыялізацыю “Найноўшая гісторыя” — без абмежаваньняў.
На спэцкурс “Фатаграфія” — 10 чалавек па выніках конкурсу матывацыяў і фота.
Угару
|