БК | Часта Задаваныя пытаньні | FAQ
logo English version English




ПАРТНЭРЫ

Беларуская Асацыяцыя Журналістаў

Belintellectuals

Гіт-парад Тузін Гітоў. Слухай ды выбірай!

НАШ БАНЭР

Банэр БК

НАДВОР'Е

Официальный сайт Белорусского Гидрометеорологического центра

Як стаць аплікантам/кай Беларускага Калегіюма?

Колькі тэкстаў я мушу падаць у якасьці ўступных?

У якім фармаце можна падаваць тэксты?

Што рабіць, калі ў мяне няма тэкстаў у электронным выглядзе, а я дасылаю анкету па электроннай пошце?

Як падаць заяўку на навучаньне ў БК?

Дзе можна паглядзець праграмы прапанаваных спэцыялізацыяў?

Ці магу я абраць адразу некалькі спэцыялізацыяў?

У які час адбываюцца заняткі?

Колькі трэба вучыцца ў БК?

Колькі чалавек набіраецца ў групы?




Як стаць аплікантам/кай Беларускага Калегіюма?

Набор навучэнцаў ажыцьцяўляецца на конкурснай аснове і базуецца на выніках сумоўя і/або прадстаўленых тэкставых/візуальных матэрыялаў. Каб атрымаць запрашэньне на сумоўе, аплікант/ка мусіць прадставіць:

cпэцыялізацыя “Журналістыка”

1. Адмысловае творчае заданьне

2. Пры наяўнасьці — уласныя тэксты

3. Запоўненую анкету апліканта

спэцыялізацыя “Філязофія/літаратура”

1. Уласныя тэксты

2. Запоўненую анкету апліканта

спэцыялізацыя “Найноўшая гісторыя”

1. Запоўненую анкету апліканта

Увага! Для аплікантаў спэцыялізацыі падчас сумоўя прадугледжана тэставаньне па найноўшай гісторыі (ХІХ—ХХ стст.)

Для спэцкурсу “Фатаграфія” сумоўе не прадугледжанае.

Каб удзельнічаць у конкурсе, апліканты мусяць прадставіць:

1. Матывацыйны эсэй

2. Уласныя фотаздымкі.

3. Запоўненую анкету апліканта

Угару


Колькі тэкстаў я мушу падаць у якасьці ўступных?

На спэцыялізацыю “Філязофія/літаратура” вы можаце падаць у якасьці ўступных адзін ці некалькі тэкстаў агульным памерам ня менш за 5 тыс. знакаў.

Згаданая лічба ня тычыцца паэтычных тэкстаў.

Вершы могуць мець адвольны памер, але іх агульная колькасьць павінна быць ня менш за 10.

Тэксты, якія падае аплікант/ка спэцыялізацыі “Журналістыка”, могуць мець адвольны памер.

Угару


У якім фармаце можна падаваць тэксты?

Тэксты прымаюцца ў электронным фармаце і дасылаюцца разам з іншымі матэрыяламі на kalehium@gmail.com

Угару


Што рабіць, калі ў мяне няма тэкстаў у электронным выглядзе, а я дасылаю анкету па электроннай пошце?

Калі з пэўных прычынаў у вас няма магчымасьці давесьці тэксты да гэтага стану, іншыя фарматы падачы тэкстаў абмяркоўваюцца асобна па кантактных тэлефонах ці праз kalehium@gmail.com, але вы мусіце прадставіць іх да сумоўя ў фармаце hard copy, каб у вашых сумоўцаў была магчымасьць зь імі азнаёміцца.

Угару


Як падаць заяўку на навучаньне ў БК?

1. Спампаваць і запоўніць анкету апліканта

2. Даслаць на адрэсу kalehium@gmail.com анкету (спэцыялізацыя “Найноўшая гісторыя”) або анкету і патрэбныя для абранай спэцыялізацыі/спэцкурсу дакумэнты (“Філязофія/літаратура”, “Журналістыка”, спэцкурс “Фатаграфія” – падрабязьней тут)

Калі ласка, пазначайце ў тэме ліста абраную спэцыялізацыю/спэцкурс

Дасылайце анкету і тэксты/фота далучаным файлам

3. Знайсьці ў скрыні пацьвержданьне аб атрыманьні дасланых дакумэнтаў і інфармацыю пра месца і час сумоўя.

Зьвярніце ўвагу: для спэцкурсу “Фатаграфія” сумоўе не прадугледжанае. Апліканты ўдзельнічаюць у конкурсе матывацыяў і уласных фотапрацаў. Вынікі паведамляюцца па электроннай пошце.

4. Пацьвердзіць свае жаданьне зьявіцца на сумоўе ў азначаны час праз kalehium@gmail.com ці па тэл. +37529 276-27-15, +37529 679-26-82 (з 14.00 да 18.00, акрамя суботы і нядзелі).

5. Прыйсьці на сумоўе.

Угару


Дзе можна паглядзець праграмы прапанаваных спэцыялізацыяў?

Больш падрабязна пра спэцыялізацыю “журналістыка” можна даведацца тут

Больш падрабязна пра спэцыялізацыю “найноўшая гісторыя” можна даведацца тут

Больш падрабязна пра спэцыялізацыю “філязофія/літаратура” можна даведацца тут

Больш падрабязна пра спэцкурс “Фатаграфія” можна даведацца тут

Угару


Ці магу я абраць адразу некалькі спэцыялізацыяў?

У якасьці асноўнай вы мусіце абраць адну спэцыялізацыю, па якой вы будзеце праходзіць сумоўе.

Удзельнічаць у конкурсе па спэцкурсе “Фатаграфія” можна як асобна, так і ў зьвязку з адной з асноўных спэцыялізацыяў.

Угару


У які час адбываюцца заняткі?

Асноўныя заняткі спэцыялізацыі адбываюцца ўвечары (пасьля 18.30) адзін раз на тыдзень. Заняткі спэцкурса “Фатаграфія” адбываюцца з пэрыядычнасьцю раз на 2 тыдні.

Угару


Колькі трэба вучыцца ў БК?

Тэрмін навучаньня ў БК (акрамя спэцкурсу “Фатаграфія”) складае 3 гады – зь іх два гады аўдыторных заняткаў, трэці год адводзіцца на рэалізацыю ўласных праектаў. На спэцкурсе “Фатаграфія” тэрмін навучаньня складае 2 гады.

Угару


Колькі чалавек набіраецца ў групы?

На спэцыялізацыю “Журналістыка”15—20 чалавек па выніках сумоўя і выкананьня ўступных патрабаваньняў.

На спэцыялізацыю “Філязофія/літаратура”20—25 чалавек па выніках сумоўя і прадстаўленых ўступных тэкстаў.

На спэцыялізацыю “Найноўшая гісторыя”без абмежаваньняў.

На спэцкурс “Фатаграфія”10 чалавек па выніках конкурсу матывацыяў і фота.

Угару


АБНАЎЛЕНЬНІ

[12.04.2011] Часапіс "Паміж", №9—2011

[28.03.2011] Навучаньне за мяжой 2011—2012

[26.03.2011] Інгела Уодбрынг (Швэцыя). Швэдзкія мэдыя: сучасны стан і разьвіцьцё

[30.01.2011] Пётр Роўбал (Чэхія). Перыяд нармалізацыі ў Чэхаславакіі: 1969—1989 гг.

[30.01.2011] Патрык Плескат (Польша). Апазіцыя ў “краінах народнай дэмакратыі”: 1945—1990 гг.

[03.04.2010] Ігар БАБКОЎ. Фрагмэнты гісторыі беларускага мысьленьня

[24.02.2010] Валянцін АКУДОВІЧ. Уводзіны ў метафізіку адсутнасці

[24.02.2010] Вольга ДАШУК. Міталёгія сучаснай эўрапейскай сьвядомасьці (увасобленая ігравым кінематографам) (Лекцыі 1—2)

[24.02.2010] Наталля ГАРДЗІЕНКА. Беларуская эміграцыя: Вялікабрытанія. (Лекцыі 1—2)

ПОШУК