logo English version



ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ


ПАРТНЭРЫ

Беларуская Асацыяцыя Журналістаў

Інтэлектуальная супольнасць Беларусі

Гіт-парад Тузін Гітоў. Слухай ды выбірай!


НАШ БАНЭР

Банэр БК


НАДВОР'Е

Официальный сайт Белорусского Гидрометеорологического центра

 

 

 

ЧАСТА ЗАДАВАНЫЯ ПЫТАНЬНІ

Як стаць аплікантам Беларускага Калегіюма?

Як падаць заяўку на навучаньне ў БК?

Што такое творчае заданьне (спэцыялізацыя “Журналістыка”)?

Што лічыцца тэкстам?

Колькі тэкстаў я мушу падаць у якасьці ўступных?

У якім фармаце можна падаваць тэксты?

Што рабіць, калі ў мяне няма тэкстаў у электронным выглядзе, а я дасылаю анкету па электроннай пошце?

Дзе можна паглядзець праграмы прапанаваных спэцыялізацыяў?

Ці магу я абраць адразу некалькі спэцыялізацыяў?

У які час адбываюцца заняткі?

Колькі трэба вучыцца ў БК?

Што такое матывацыйны эсэй (спэцкурс “Фатаграфія”)?

Якія патрабаваньні да фотаздымкаў (спэцкурс “Фатаграфія”)?


Як стаць аплікантам Беларускага Калегіюма?

Набор навучэнцаў ажыцьцяўляецца на конкурснай аснове і базуецца на выніках сумоўя і/або прадстаўленых тэкставых/візуальных матэрыялаў.

Каб атрымаць запрашэньне на сумоўе, аплікант/ка мусіць прадставіць:

cпэцыялізацыя “Журналістыка”

1. Адмысловае творчае заданьне

2. Пры наяўнасьці – уласныя тэксты

3. Запоўненую анкету апліканта

спэцыялізацыя “Філязофія/літаратура”

1. Уласныя тэксты

2. Запоўненую анкету

спэцыялізацыя “Найноўшая гісторыя”

1. Запоўненую анкету

Увага! Для аплікантаў спэцыялізацыі падчас сумоўя прадугледжана тэставаньне па найноўшай гсіторыі (ХІХ–ХХ стст.).

Для спэцкурсу “Фатаграфія” сумоўе не прадугледжанае. Каб удзельнічаць у конкурсе, апліканты мусяць прадставіць:

1. Матывацыйны эсэй

2. Пры наяўнасьці – уласныя фотаздымкі. Перавага аддаецца аплікантам, якія маюць уласныя фотапрацы.

3. Запоўненую анкету апліканта

[угару]

Як падаць заяўку на навучаньне ў БК?

Варыянт віртуальны

1. Спампаваць і запоўніць анкету апліканта.

2. Даслаць на адрэсу kalehium@gmail.com анкету (спэцыялізацыя “Найноўшая гісторыя”) або анкету і патрэбныя для абранай спэцыялізацыі/спэцкурсу дакумэнты (“Філязофія/літаратура”, “Журналістыка”, спэцкурс “Фатаграфія”)

Калі ласка, пазначайце ў тэме ліста абраную спэцыялізацыю/спэцкурс

Дасылайце анкету і тэксты/фота далучаным файлам

3. Знайсьці ў скрыні пацьвержданьне аб атрыманьні дасланых дакумэнтаў і інфармацыю пра месца і час сумоўя.

4. Пацьвердзіць свае жаданьне зьявіцца на сумоўе ў азначаны час праз kalehium@gmail.com ці па тэл. (+375 29) 276-27-15, (+375 29) 679-26-82 (з 15.00 да 19.00, акрамя суботы і нядзелі).

5. Прыйсьці на сумоўе.

Зьвярніце ўвагу: для спэцкурсу “Фатаграфія” сумоўе не прадугледжанае. Апліканты ўдзельнічаюць у конкурсе матывацыяў і уласных фотапрацаў.

Варыянт рэальны

1. Патэлефанаваць (+375 29) 276-27-15, (+375 29) 679-26-82 (з 15.00 да 19.00, акрамя суботы і нядзелі).

2. Дамовіцца пра час і месца запаўненьня анкеты апліканта.

3. Прыйсьці і запоўніць анкету апліканта (спэцыялізацыя “Найноўшая гісторыя”) або прыйсці з патрэбнымі для абранай спэцыялізацыі дакумэнтамі (на любых носьбітах) і запоўніць анкету апліканта (спэцыялізацыі “Філязофія/літаратура”, “Журналістыка”, спэцкурс ”Фатаграфія”).

4. Дамовіцца пра час сумоўя.

5. Прыйсьці на сумоўе.

Зьвярніце ўвагу: для спэцкурсу “Фатаграфія” сумоўе не прадугледжанае. Апліканты ўдзельнічаюць у конкурсе матывацыяў і уласных фотапрацаў.

[угару]

Што такое творчае заданьне (спэцыялізацыя “Журналістыка”)? Творчае заданьне зьяўляецца асноўным уступным патрабаваньнем для спэцыялізацыі “Журналістыка”.

Творчае заданьне складаецца з 2 частак:

1) разгорнутае меркаваньне адносна падзеі (палітычнай, культурнай, сацыяльнай etc.), якая вам падаецца важнай. Памер меркаваньня — 1—2 старонкі (ня менш за 2 тыс. і ня больш за 4 тыс. друкаваных знакаў без прабелаў).

2) 10 пытаньняў вядомай асобе (асоба абіраецца самастойна).

Выкананьне абедзьвюх часткак абавязковае. Крэатыўны падыход вітаецца!

[угару]

Што лічыцца тэкстам? Спэцыялізацыя “Філязофія/літаратура”: тэкстамі лічацца як друкаваныя, так і недрукаваныя матэрыялы: журналісцкія, паэтычныя ці празаічныя тэксты, тэксты дасьледніцкага, рэфэратыўнага ці іншага характару, эсэі на вольна абраную тэму і г.д.

[угару]

Што лічыцца тэкстам? Спэцыялізацыя “Журналістыка”: (пры наяўнасьці) прымаюцца як друкаваныя, так і недрукаваныя тэксты журналісцкага характару і/ці рэпрэзэнтатыўныя (на думку апліканта) тэксты (каля)журналісцкага характару. Вершы, мастацкая проза, навуковыя працы, рэфэраты для дадзенай спэцыялізацыі — не фармат.

[угару]

Колькі тэкстаў я мушу падаць у якасьці ўступных? На спэцыялізацыю “Філязофія/літаратура” вы можаце падаць у якасьці ўступных адзін ці некалькі тэкстаў агульным памерам ня менш за 5 тыс. знакаў. Згаданая лічба ня тычыцца паэтычных тэкстаў. Вершы могуць мець адвольны памер, але іх агульная колькасьць павінна быць ня менш за 10.

Тэксты, якія падае аплікант/ка спэцыялізацыі “Журналістыка”, могуць мець адвольны памер.

[угару]

У якім фармаце можна падаваць тэксты? Тэксты прымаюцца як у папяровой вэрсіі, так і ў электронным фармаце (праз e-mail, на лічбавых носьбітах)

[угару]

Што рабіць, калі ў мяне няма тэкстаў у электронным выглядзе, а я дасылаю анкету па электроннай пошце? Калі ў вас няма магчымасьці давесьці тэксты да гэтага стану, вы мусіце прадставіць іх да сумоўя ў фармаце hard copy, каб у вашых сумоўцаў была магчымасьць зь імі азнаёміцца.

[угару]

Дзе можна паглядзець праграмы прапанаваных спэцыялізацыяў? Больш падрабязна пра спэцыялізацыю “журналістыка” можна даведацца тут

Больш падрабязна пра спэцыялізацыю “найноўшая гісторыя” можна даведацца тут

Больш падрабязна пра спэцыялізацыю “філязофія/літаратура” можна даведацца тут

Больш падрабязна пра спэцкурс “Фатаграфія” можна даведацца тут

[угару]

Ці магу я абраць адразу некалькі спэцыялізацыяў? У якасьці асноўнай вы мусіце абраць адну спэцыялізацыю, па якой вы будзеце праходзіць сумоўе. На спэцкурс “Фатаграфія” можна запісацца як асобна, так і ў зьвязку з адной з асноўных спэцыялізацыяў.

[угару]

У які час адбываюцца заняткі? Асноўныя заняткі спэцыялізацыі адбываюцца ўвечары (пасьля 18.30) адзін (спэцыялізацыя “Найноўшая гісторыя”, “Філязофія/літаратура”, ці два разы (спэцыялізацыя “Журналістыка”) на тыдзень. Заняткі спэцкурса “Фатаграфія” адбываюцца з пэрыядычнасьцю раз на 2 тыдні.

[угару]

Колькі трэба вучыцца ў БК? Тэрмін навучаньня ў БК (акрамя спэцкурсу “Фатаграфія”) складае 3 гады – зь іх два гады аўдыторных заняткаў, трэці год адводзіцца на рэалізацыю ўласных праектаў. На спэцкурсе “Фатаграфія” тэрмін навучаньня складае 5 месяцаў.

[угару]

Што такое матывацыйны эсэй? (спэцкурс “Фатаграфія”)

Матывацыйны эсэй – разгорнутае тлумачэньне на тэму “Чаму я хачу займацца (займаюся) фатаграфіяй”. Памер – 1-2 старонкі (1-2,5 тыс. знакаў без прабелаў).

[угару]

Якія патрабаваньні да фотаздымкаў?

Фатаздымкі могуць быць любога жанру. Колькасьць – ня больш за 20. Памер фота – ня больш за 500 pixels па большым боку.

[угару]

 

Галоўная | Вярнуцца да абвесткі


АБНАЎЛЕНЬНІ


ЛЕКЦЫІ | Філязофія/Літаратура

[23.07.2009]

Пётра РУДКОЎСКІ. Роля філасофіі ў вывучэнні рэлігійнага досведу

ЛЕКЦЫІ | Найноўшая гісторыя

[08.06.2009]

Алег ГАРДЗІЕНКА. Беларуская дыяспара: Нямеччына і ЗША

Юры ВАШКЕВІЧ. Тры таталітарызмы

ЛЕКЦЫІ | Найноўшая гісторыя

[23.05.2009]

Уладзімер ЛЯХОЎСКІ. Беларусь падчас польска-савецкае вайны (1919—1921 гг.)

ЛЕКЦЫІ | Журналістыка

[23.05.2009]

Максім ЖБАНКОЎ. Культурніцкая аналітыка ў СМІ

ПошукGoogle

 


WWW На сайце

 

ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ


каталёг TUT.BY каталёг+пошукавая сыстэма Rating All.BY