|
Галоўная >>> Студэнцкія праекты >>> Газэта "Анцінад", № 1-2002 г.
ГАЗЕТНЫ ЖАРТ
Кожны чалавек мае права на адпачынак
Артыкул № 24 “Дэкларацыі аб правах чалавека”
Увесь цывілізаваны свет адпачывае цывілізавана. Вядома, нават сёння еўрапейскія мастадонты пасля цяжкага працоўнага дню спяшаюцца дамоў, у абдымкі сваіх (...) жонак. Але прагрэсіўныя колы заходняга грамадства даўно забілі на гэтакі “адпачынак”. Разумнаму еўрапейцу дастаткова выйсці на вуліцу, адшукаць чырвоны ліхтарык і прывабную жанчыну пад ім, і...
Наша краіна, як заўсёды, пляцецца ў хвасце(!) сучаснага жыцця. Замест таго, каб забаўляцца ў кампаніі з таннымі доннамі, моладзь рэгулярна “патрабуе пераменаў”. Законапаслухмяныя грамадзяне, змораныя цяжкай працай, наведваюць бел-чырвона-белыя шэсці, бо нідзе болей іх не жадаюць (нават бачыць). Дзяржава павінна зразумець сваю карысць і абедзьвюма рукамі ўхапіцца за гэты стабілізатар грамадскага жыцця.
Перспектыўнасць гэтай галіны заўважыў і выкарыстаў адзін з дэпутатаў НацыАнальнага Сходу (імя мы захоўваем у сакрэце). Сваім выбаршчыкам ён паабяцаў у хуткім часе вырашыць праблему іх вольнага часу і забяспечыць выбарчую акругу патрэбнай колькасцю прастытутак.
Ён сцвярджае, што асноўнай праблемай на шляху распаўсюджвання прастытуцыі па нашых праспектах застаецца адсутнасць кваліфікаваных спецыялістак у гэтай прафесіі. Рынак працы не прапаноўвае стваральнікам працоўных месцаў адукаваных кадраў, а аматары не здольныя задаволіць усе патрэбы спажыўцоў. Самаадукаваныя блудніцы не вытрымліваюць аніякай канку-рэнцыі нават з порнафільмамі, а сярэдняя школа, як вядома, імкнецца пазбавіць дзяўчыначак такіх патрэбных у нялёгкай працы ведаў. Самародкі ж на мінскіх вуліцах сустракаюцца нячаста і не з намі.
“У рэспубліцы ўзнікла патрэба ў навучальнай установе новага тыпу”,— робіць выснову наш знаёмы дэпутат. Вось некаторыя яго меркаванні наконт адкрыцця такой “вышэйшай школы” — семнаццатага (вузкаспецыялізаванага) факультэту БДУ. Цытую:
“Факультэт Прастытуцыі і Мастурбацыі (скарочана — ФПМ) будзе адчынены не для разумненькіх хлопчыкаў, а для прыгожанькіх дзяўчынак. Прастыфак плануецца зрабіць факам у сапраўдным сэнсе гэтага амерыканскага слова. Спецыяльна для тых жыхароў нашай краіны, хто не мае грошай на цывілізаваны адпачынак, прастыфак прапануе двухтыднёвыя курсы па мастацтве мастурбацыі ў хатніх умовах. А навыкі, набытыя студэнткамі ФПМ падчас атрымання адукацыі, спадзяюся, спатрэбяцца ім у сямейным жыцці. Дарэчы, выпускніцам будуць выдавацца дыпломы дзяржаўнага ўзору, з запісам “прастытутка вышэйшай катэгорыі”. У перспектыве — падрыхтоўка спецыялістак у прафесіях “палітычная прастытутка” і “прастытутка па сувязях з грамадскасцю”. Працаўладкаванне на прастыфаке — 100%-е, ёсць вакансіі нават за межамі краіны.
Выкладаннем на факультэце будуць займацца як айчынныя, так і замежныя прафесары, сапраўдныя майстры сваёй справы. Напрыклад, ужо ідуць перамовы з грузінскімі спецыялістамі і спецыялісткамі з Францыі. Каханне, як вы ведаеце, пачуццё інтэрнацыянальнае.
Перспектывы, як бачыце, фенаменальныя, бо справа патрэбная нам усім. Я ўпэўнены, праграму падтрымаюць і рэкрут БДУ А.В.Казулін, і вышэйшыя інстанцыі.<...>
Ад сябе. Чакаючы з'яўлення гэтага факультэту, з надзеяй паглядаю ў акно, ці няма там спакуслівых чырвоных ліхтарыкаў, на якія злятаюцца начныя матылькі.
 |
|
Газетны жарт |
|
 |
|