|
ПАРТНЭРЫ



НАШ БАНЭР

НАДВОР'Е
 |
Галоўная >>> Студэнцкія праекты >>> Газэта "Анцінад", № 1-2002 г.
ПЕРАЎВАСАБЛЕНЬНІ ТОДАРА
Ці не ўпершыню ў менскім Тэатры Юнага Гледача адбылася падобная імпрэза. Беларускі музыка Зьміцер “Тодар” Вайцюшкевіч прэзэнтаваў тут у чацьверак свой першы сольны праэкт “Цацачная крама”.
Паэта Л.Дранько-Майсюк, на чые вершы быў напісаны альбом, у пачатку канцэрта падкрэсьліў, што “ЦК” — гэта зьява абсалютова беларуская і цалкам эстэтычная. Потым на справе гэта пацвердзіў сам Тодар. Пераўвасабленьні пачаліся! Сьпявак выковаў ролю гандляра, які прапаноўваў набыць тую ці іншую музычна-палітычную цацку, а потым сам намагаўся ў яе пераўтварыцца з дапамогай гітары Алега Івановіча і скрыпкі Алега Пузыні. З-за шматлікасьці вобразаў ледзь не закруцілася галава: няшкодны Воўк, баязьлівы Барсук, незалежны Зубр і г.д. Музыка таксама была разнастайнай: фольк, раманс, адэскія матывы, нават запазычаньні з оперы “Нотр-Дам дэ Пары”. Атррымаўся гэткі арыгінальны, самабытны беларускі мюзікл.
Другую частку імпрэзы можна назваць “Постаці”. Зьміцер выконваў песьні на вершы У.Караткевіча, А.Камоцкага, У.Жылкі, прасьпяваў колькі твораў з рэпертуару “KRYWI”, пры гэтым упэўніваючы ўсіх, што гурт не распаўся. З кожнай кампазіцыяй музыка працягваў ствараць новыя вобразы пры дапамозе толькі сваёй плястыкі і голаса. Цяпер Зьміцер уяўляўся то індэйцам, то вулічным музыкай, то тарэра, то звычайным беларускім селянінам.
Усе дзьве з паловай гадзіны канцэрта, дзея разварачвалася і, здавалася, вось-вось падыдзе да кульмінацыі, апагею, але вось прагучала “Я нарадзіўся тут” (уяўляеце рэггі са скрыпкай і баянам?) і ўсё на жаль нечакана скончылася.
Пасьля канцэрту, у курылке, неяк сама сабою наладзулася імправізаваная прэсавая канферэнцыя з удзелам і Тодара, і Дранько-Майсюка. Тодар, дарэчы, настолкі прыцягнуў да сябе прыхільнікаў беларускай музыкі, што ніхто нават не запрыкмеціў Ігара Варашкевіча, што стаяў паблізу. Але Варашкевіч возьме сваё 12 сьнежня.
Сяргей БУДКІН.
 |
|
Пераўвасабленьні Тодара |
|
 |
|
|