|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
АНАЛІТЫКА
ЗМЕСТ ДРУКАВАНЫХ МЕДЫЯ І ЗАПАТРАБАВАННІ АЎДЫТОРЫІ |
|
Уводзіны |
УводзіныГэты даклад рэпрэзентуе вынікі другога этапу даследвання зместу 6 недзяржаўных газет і запатрабаванняў (інфармацыйных чаканняў) іхніх аўдыторый. Нагадаем, што мэта даследавання палягала ў тым, каб выявіць канкрэтныя супадзенні/несупадзенні чытацкіх запатрабаванняў і рэальных прапановаў недзяржаўных газет (уяўленні журналістаў пра тое, чаго хочуць іхныя аўдыторыі), а таксама зместавую скіраванасць, асноўныя семантычныя акцэнты, коды маўлення ды іншыя асаблівасці, характэрныя для сучаснай беларускай прэсы. Разам з тым была зробленая спроба ацаніць якасць сённяшняй незалежнай беларускай журналістыкі паводле такіх крытэраў, як празрыстасць, “драматургічнасць”, лагічнасць і паслядоўнасць разгортвання тэмы, прааналізаваць арганізацыю матэрыялу, (сістэму “навігацыі” альбо рубрыкацыі выданняў) і т.п. Другі этап даследвання быў скіраваны на тое, каб праверыць зробленыя раней высновы. Разам з тым чытачам былі прапанаваныя і некаторыя новыя пытанні, адказы на якія адлюстроўваюць іхнія пажаданні адносна зменаў зместу і фармату выдання. Было таксама праведзена анкетаванне галоўных рэдактараў (у некаторых выпадках і намеснікаў), каб выявіць, як яны ацэнваюць агульныя ўмовы існавання недзяржаўнай прэсы, якія цяжкасці ў працы маюць, у чым бачаць галоўныя функцыі сваіх выданняў, ды як мяркуюць палепшыць іх якасць.
|
ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
© Беларускі Калегіюм, 2004—2009 |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||