ПошукGoogle


WWW На сайце




logo



ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ

 

АНАЛІТЫКА

 

ЗМЕСТ ДРУКАВАНЫХ МЕДЫЯ І ЗАПАТРАБАВАННІ АЎДЫТОРЫІ

Даклад 1

 

Уводзіны

Рэзюме

Тэкставы аналіз і
вынікі апытання

Высновы і рэкамендацыі

ДАКЛАД 2

Рэзюме

Супадзенні/несупадзенні чытацкіх чаканняў і рэальных зместавых прапановаў недзяржаўных выданняў выяўляліся на падставе 12 пытанняў, якія ў розных фармулёўках былі прапанаваныя чытачам і журналістам кожнай канкрэтнай газеты. Атрыманыя вынікі даюць падставы сцвярджаць, што па шэрагу важных пунктаў пазіцыі чытачоў і журналістаў пераважна супадаюць. Аднак існуюць і сур’ёзныя разыходжанні. Напрыклад, калі гаворка ідзе пра асвятленне такіх тэмаў, як культура, гісторыя, навука і навуковы прагрэс. Істотна разыходзяцца меркаванні журналістаў і чытачоў адносна павелічэння аб’ёмаў забаўляльных матэрыялаў. Парадаксальна, але ў большасці выпадкаў чытачы, у адрозненне ад журналістаў, супраць таго, каб іхнія газеты адводзілі больш месца такім матэрыялам. Надзвычай супярэчлівымі з’яўляюцца меркаванні журналістаў і чытачоў стасоўна асвятлення тэмы “апазіцыя”. У шэрагу выпадкаў большасць чытачоў не мае рэальнай цікавасці да дзейнасці палітычных апанентаў рэжыму.

З мэтай высветліць, наколькі трывалай ёсць зваротная сувязь і наколькі выразнымі з’яўляюцца тыя інтэрпрэтацыі падзеяў, што прапануюць выданні, чытачам задаваліся 2 дадатковыя пытанні (гл. Табліцы 1—3). Паводле атрыманых дадзеных відавочна, што каналы зваротнай сувязі, якія існуюць паміж чытачамі і рознымі недзяржаўнымі выданнямі, не з’яўляюцца дастаткова эфектыўнымі і разгорнутымі. А падаваныя інтэрпрэтацыі падзеяў не з’яўляюцца глыбокімі і рознабаковымі. Пераважная большасць адказаў чытачоў засведчыла адсутнасць сур’ёзнай журналісцкай аналітыкі ў недзяржаўнай прэсе.

 

 

Рэзюме

ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ


каталёг TUT.BY каталёг+пошукавая сыстэма Rating All.BY